МАЯ ЛЮБІМАЯ КНІГА
Першая Рэспубліканская чытацкая канферэнцыя “Мая любімая кніга”, якая адбылася ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” пры падтрымцы Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, засведчыла: мастацкая кніга застаецца ключом да пазнання сябе і свету, яна здольна змяняць да лепшага наша жыццё. У свой час Францыск Скарына падкрэсліў: “Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў…
