УВАГА! ТВОРЧЫЯ КОНКУРСЫ VII АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ ЛІТАРАТУРЫ, КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА, НАРОДНЫХ ТРАДЫЦЫЙ “НА ЗЯМЛІ КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА”.
Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе аб правядзенні ў 2025 годзе трох творчых літаратурна-мастацкіх конкурсаў, у якіх могуць браць удзел вучні агульнаадукацыйных школ, навучэнцы каледжаў, гімназій, ліцэяў, студэнты ВНУ Гомельшчыны. Конкурсы прысвечаны і праводзяцца да: 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне; Года добраўпарадкавання ў Беларусі; Года папулярызацыі патрыятычнай літаратуры на Гомельшчыне,…