НА РАЗВІТАННЕ. НЕ СТАЛА ПАЭТА УЛАДЗІМІРА ШПАДАРУКА
9 снежня 2023 года перастала біцца сэрца таленавітага паэта Шпадарука Уладзіміра Мікалаевіча. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Бабічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў СПТВ-100 у Касцюкоўцы, курсы шафёраў у Жлобіне. З 1969 па 1971 год служыў у войску. Працаваў шафёрам у Светлагорску, Нароўлі, мантажнікам, газавыратавальнікам на ВА “Хімвалакно”. У трыццаць год нечакана захварэў,…
