9 снежня 2023 года перастала біцца сэрца таленавітага паэта Шпадарука Уладзіміра Мікалаевіча.

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Бабічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў СПТВ-100 у Касцюкоўцы, курсы шафёраў у Жлобіне. З 1969 па 1971 год служыў у войску. Працаваў шафёрам у Светлагорску, Нароўлі, мантажнікам, газавыратавальнікам на ВА “Хімвалакно”. У трыццаць год нечакана  захварэў,  інвалід-калясачнік 1 групы. Але Уладзімір Мікалаевіч не здаўся, актыўна займаўся творчай дзейнасцю. Жыў у горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці.

Пісаць Уладзімір пачаў яшчэ ў школе. З-пад пяра выходзілі вершы на рускай і беларускай мовах. Першы верш убачыў свет на старонках рагачоўскай газеты «Камунар» у 1967 годзе. Праз гады яго творы друкаваліся амаль ва ўсіх раённых газетах, на старонках абласной газеты «Гомельская праўда», а таксама ў рэспубліканскіх выданнях («Чырвоная змена», «На страже Октября», «Центральная газета», «Народная газета», «Настаўніцкая газета», «ЛіМ»), час ад часу вершы Уладзіміра Шпадарука з’яўляліся і ў часопісах («Надежда», «Белые снегири» (Маскоўская вобласць), «Полымя», «Нёман», «Вожык», «Акно»). Уладзімір Мікалаевіч — адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў: «Рагачоўскі розгалас», «Залаты рог», «У вянок Рагачову», «Магістраль 94», «Надежда», «Лёгких кружев волшебная стая», «Живительный источник», «Днепровские волны», «Рыльское Присемье» (Курск), «Славянские колокола» (Курск).

З друку выйшлі кнігі: “Весна на подоконнике” (1997, г. Жлобін), “Крыніца кахання” (2000, Мазыр), “Мне назначено судьбою”(2003, Магілёў), “Паміж цемрай і святлом”(2005, Магілёў), “У згодзе з сумленнем”(2010, Мінск, “Кнігазбор”). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з красавіка 2009 года.
У 2009 годзе Уладзімір Мікалаевіч Шпадарук быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Адзначаны памятным знакам “15-годдзе Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. У апошнія гады жыцця творы паэта друкаваліся ў абласным альманаху “Літаратурная Гомельшчына”, рэгіянальных і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.

Савет, творчы калектыў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” глыбока смуткуе з нагоды смерці таленавітага паэта, выказвае шчырае спачуванне яго родным і блізкім.

Паэт сышоў, але назаўсёды з намі застануцца яго паэтычныя радкі:

Уладзімір ШПАДАРУК

 Сябруе восень з хмарамі,

Сябруюць хмары з ветрам,

 я сябрую з марамі,

А я сябрую з верай.

Сябруе неба з птушкамі,

Сябруюць птушкі з небам,

А я надзею гушкаю,

Яна мне так патрэбна!

* * *

Як добра, калі ўсё добра

 І радасць бядой не горкне,

 І сонца зямлю лагодзіць,

І хлеб на ёй добры родзіць.

 * * *

Не думайце пра славу і багацце,

 А пра душу падумайце найперш,

Што нараджае свет у кожнай хаце,

З якім жывецца спакайней і лепш.

***
И всё же мы торопим время—
Такой-то день, такой-то час,
Как будто сходу ногу в стремя,
Рискуя под коня попасть.
Спешим, не думая при этом,
Не сознавая, может быть,
Что всё короче километры
Нам предназначенной судьбы.
Спешим, едва ли замечая
В угаре суматошных дней
Весна, что с летом обвенчалась
Под сенью радужных лучей.
Спешим, а нам бы оглянуться,
В раздумье тихо постоять,
Чтобы во мраке не споткнуться
И в спешке дров не наломать.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Яндекс.Метрика