Рашэннем Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» старшыні праўлення мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Няклінаўскага раёна», члену вышэйшага творчага савета Саюза пісьменнікаў Расіі, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктару фестываля «Берагі дружбы”, паэту і перакладчыку Леаніду Северу прысуджана Міжнародная літаратурная прэмія “Вернасць Слову».
У рамках гэтай узнагароды ў Гомелі да Дня беларускага пісьменства і Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі» рыхтуецца кніга выбраных вершаў і песенных тэкстаў аб Беларусі і Расіі гэтага таленавітага творцы і выдатнага арганізатара. Як адзначаюць у савеце аддзялення, званне лаўрэата прэміі і выдадзеная кніга на другой малой радзіме стане выдатнай ацэнкай працы для чалавека, які ўсё жыццё шчыруе дзеля збліжэння, дружбы і яднання беларускага і рускага народаў.
Віншуем шаноўнага Леаніда Юр’евіча з заслужанай узнагародай!
Віншуем рупліўца мастацкага слова з прысваеннем Няклінаўскаму раёну ганаровага звання «Літаратурны раён Расіі!»
Улад ПРЫАЗЁРНЫ.
