Напярэдадні Дня славянскай культуры і пісьменства, улічыўшы хадайніцтвы Саюза пісьменнікаў Беларусі, Гомельскага абласнога аддзялення СПБ і яшчэ пяці рэгіянальных пісьменніцкіх аддзяленняў Беларусі і Расіі, Сакратарыятам Саюза пісьменнікаў Расіі прынята рашэнне аб прысваенні ганаровага звання «Літаратурны раён Расіі» Някліноўскаму раёну Растоўскай вобласці.

Гэтаму прызнанню, у тым ліку, спрыяў сур’ёзны вынік дзесяцігадовай сумеснай перакладчыцка-асветніцкай дзейнасці, распачатай пісьменнікамі Гомельшчыны і Растоўшчыны, а затым падтрыманай творцамі ўсёй нашай рэспублікі ды прадстаўнікамі больш 50 рэгіёнаў Расіі і Украіны.

Ганаровае званне прысуджаецца толькі другі год, за вялікія заслугі ў справе захавання літаратурнай спадчыны, прапаганду мастацкага слова і класічных традыцый у рускай літаратуры, а таксама арганізацыю шматграннага літаратурнага працэсу.

Дарэчы, першым уладальнікам дадзенага звання ў 2021 годзе стаў Хунзахскі раён Рэспублікі Дагестан – малая радзіма Расула Гамзатава. Няклінаўскі раён Растоўскай вобласці – другі ў гэтым спісе. Нагадаем, што на гэтай зямлі (у г. Таганрозе) нарадзіўся А.П.Чэхаў.

Сардэчна віншуем нашых сяброў з Няклінаўскага раёна з выдатнай падзеяй у культурным жыцці!

          Уладзімір МІКАЛАЕЎ.

Яндекс.Метрика