У гомельскай бібліятэцы-філіяле 1 імя Івана Мележа адбылася творчая сустрэча з вучнямі 6 “В” класа гімназіі 14, прысвечаная Году беларускай жанчыны.
Бібліятэкар Антаніна Ягораўна Брундукова прадставіла школьнікам госцю – ветэрана-журналіста, паэтэсу Тамару Кручэнка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы
“У Беларусі Год жанчыны” – радкамі ўласнага верша-прысвячэння пачала сустрэчу з юнымі піянерамі ветэран-журналіст, паэтэса Тамара Кручэнка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы. Расказала Тамара Віктараўна пра сустрэчы з гераінямі сваіх твораў, якія і ў мірным жыцці праяўлялі сваю чалавечую годнасць, працавітасць, любоў да Радзімы. А яшчэ напярэдадні Дня сям’і госця парэкамендавала рабятам звярнуць увагу на сямейны фотаальбом, пацікавіцца лёсамі ўласных прабабуль, бабуль, напісаць занатоўкі пра іх.
Дзеці ўважліва слухалі і аповяд Тамары Кручэнка пра перажытае беларускімі жанчынамі, маці, бабулямі, дзецьмі ў канцлагеры “Азарычы”, зацікавіліся аповесцю “Пад покрывам нябёсаў” вядомага беларускага пісьменніка, парламентарыя, кіраўніка пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча.
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»
