Тэматычны літаратурны ўрок, прысвечаны творам пісьменнікаў-сучаснікаў пра беларускіх жанчын правяла з вучнямі 10 “Б” і 11 “В” класаў гомельскай гімназіі №14 ветэран-журналіст, паэтэса Тамара Кручэнка. Госцю, яе кнігі прадставіла гімназістам бібліятэкар Антаніна Ягораўна Брундукова з бібліятэкі-філіяла №1 імя І. П. Мележа.
Тамара Віктараўна адзначыла, што не толькі ў паэтычных, але і публіцыстычных творах паспела занатаваць лёсы многіх жыхарак Гомеля і вобласці, якія былі ўдзельніцамі Вялікай Айчыннай вайны, жанчын розных вайсковых спецыяльнасцей, расказала пра сустрэчы з імі.
Звяртаючыся да тэмы генацыду беларускага народа, перажытага жанчынамі-маці, прабабулямі, бабулямі ў Азарыцкіх лагерах смерці на Калінкавіцкай зямлі, пісьменніца рэкамендавала звяртацца і да аповесцей і буйных празаічных жанраў, чытаць кнігі вядомага беларускага празаіка, парламентарыя Уладзіміра Гаўрыловіча, старшыні пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны. “Уладзіміру Мікалаевічу ўдалося ў напісаных у 20-я гады 21-га веку(!) аповесці “Пад покрывам нябёсаў”, рамане “Па веры вашай” сапраўды па-мастацку выразна, ярка і праўдзіва асэнсаваць лёсы жанчын-паляшучак, мовай, верай доўжачы традыцыю Івана Мележа”.
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»
