У гомельскай бібліятэцы-філіяле 1  імя Івана Мележа адбылася творчая сустрэча з вучнямі 6 “В” класа гімназіі 14, прысвечаная Году беларускай жанчыны.

Бібліятэкар Антаніна Ягораўна Брундукова прадставіла школьнікам госцю – ветэрана-журналіста, паэтэсу Тамару Кручэнка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы

“У Беларусі Год жанчыны” – радкамі ўласнага верша-прысвячэння пачала  сустрэчу з юнымі піянерамі ветэран-журналіст, паэтэса Тамара Кручэнка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы.  Расказала Тамара Віктараўна пра сустрэчы з гераінямі сваіх твораў, якія і ў мірным жыцці праяўлялі сваю чалавечую годнасць, працавітасць, любоў да Радзімы. А яшчэ напярэдадні Дня сям’і  госця парэкамендавала рабятам звярнуць увагу на сямейны фотаальбом, пацікавіцца лёсамі ўласных  прабабуль, бабуль, напісаць занатоўкі пра іх.

Дзеці ўважліва слухалі і аповяд Тамары Кручэнка пра перажытае беларускімі жанчынамі, маці, бабулямі, дзецьмі ў канцлагеры  “Азарычы”, зацікавіліся аповесцю “Пад покрывам нябёсаў” вядомага беларускага пісьменніка, парламентарыя, кіраўніка пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча.

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика