ХАЙ БУДЗЕ МІРНЫМ МАЙСКІ САД!
У бібліятэцы-філіяле №2, што ў Гомелі на праспекце Кастрычніка, у час вераснёўскага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” адбылася творчая сустрэча старшакласнікаў гімназіі №36 імя Івана Мележа з паэтэсай, празаікам, публіцыстам, членам творчых саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы Тамарай Кручэнка. Творца, якая звыш двух дзесяцігоддзяў адпрацавала ў абласной газеце “Гомельская праўда”, падзялілася згадкамі пра свае журналісцкія…