У ВЯНОК ГРАЧАНІКАВУ. 8 ВЕРАСНЯ — 85 ГОД СА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ НАШАГА СЛЫННАГА ЗЕМЛЯКА
На Гомельшчыне шырока адзначаюць 85-годдзе са дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоля Грачанікава. Яго маленства было апалена вайной: разам з маці і братамі будучы паэт зведаў жахі фашысцкай акупацыі. І вось закончана дзесяцігодка ў роднай Шарпілаўцы, і перад юнаком стаіць выбар – куды пайсці далей? Шырокія былі прасторы для выбару, але…