«УЛЫБАШКИ» ВАЛЕРИЯ ВЕТОШКИНА

«Улыбашки» — так называется сборник для детей на русском, белорусском и украинском языках гомельского поэта, члена Союза писателей Беларуси Валерия Ветошкина.
Авторские произведения с русского на белорусский перевела член Союза писателей Беларуси Людмила Яськова, а на укранский – поэтесса из Таганрога, член Союза писателей России Ольга Сафронова. Книга богато иллюстрирована рисунками юных художников изостудии УО «Гомельский областной Дворец творчества детей и молодежи».Книга вышла тиражом 500 экз. в КУП «Редакция газеты «Гомельская праўда”.
НОВЫЯ КАЗКІ ГАННЫ АТРОШЧАНКІ
Зборнік казак “Падарунак” выпусціла гомельскі празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Атрошчанка.

Як пазначана ў анатацыі, казкі пісьменніцы можна чытаць і маленькім, і дарослым. Літаратар спадзяецца, што яе “Падарунак” навучыць кожнага чытача дабрыні, любові, беражлівым адносінам да ўсяго жывога на зямлі, будзе карысным і неабходным. Кніга выйшла ў КУП “Рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”.
“ВАСІЛЬКІ Ў ЖЫЦЕ” МІХАСЯ СЛІВЫ
Новую кнігу члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Слівы (Міхаіла Мітрафанавіча Кавалёва) склалі нататкі пра літаратуру і творчасць, дзённікавыя запісы і ўспаміны, роздум пісьменніка аб сучасным і мінулым.

У выданні, якое выйшла надоечы ў ТАА “Каўчэг”, значная ўвага ўдзелена малой радзіме аўтара – Рагачоўшчыне. Дарэчы, гэьы зборнік з’яўляецца своеасаблівым працягам папярэдняга выдання пад назвай “Спрадвечная тайна” (2018 год).
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
