У новы зборнік прозы Уладзіміра Гаўрыловіча “Не сварыся з нябёсамі” ўвайшлі вострасюжэтныя  творы, у якіх сутыкаюцца два прынцыпы адносінаў да жыцця: чалавечнасць і бяздушнасць.

Кніга, выдадзеная ў КПУП “Калор” г. Мазыра, аб’ядноўвае новыя аповесці “Святая Параскева” і “Краіна Валодзькава”, а таксама шэраг апавяданняў.

У зборніку з артыкулам “Маці, Матуля – Святая Параскева” пра творчаць палескага творцы выступае вядомы беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца і публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Саламаха.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Яндекс.Метрика