З такімі словамі-зваротам да калег – педагогаў гомельскай гімназіі №51 – звяртаецца вядомы гомельскі паэт, педагог гэтай гімназіі і тэлевядучы Святаслаў Крупенька ў сваёй паэтычнай кнізе “Лазурная, 8”.
Творца сцвярджае: “Настаўнік – гэта цэлы свет!.. Настаўнік умее вучыць і лячыць, любіць і шанаваць… працаваць і святкаваць…” І таму ён вырашыў расказаць пра сваіх калег і каляжанак простым, але паэтычным словам. Ну, а што з гэтага атрымалася – меркаваць калегам Крупенькі і шырокаму чытачу.
Мікалай ІГНАТОВІЧ
