
Член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса, празаік і перакладчыца Ганна Атрошчанка і кампазітар, член Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Ала Навумава на завяршэнне навучальнага года выступілі ў сярэдняй школе №40 горада Гомеля перад вучнямі 10-11 класаў.
Пісьменніца і аўтар шматлікіх песен распавялі школьнікам пра свой жыццёвы і творчы шлях, заклікалі старшакласнікаў любіць сваю Радзіму, берагчы родную прыроду. А на развітанне падарылі навучальнай установе свае новыя кнігі – паэзіі і прозы, а таксама зборнікі песень.
Прэс-служба ГАА ГА “СПБ”
