Кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко прыняў старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алеся Карлюкевіча.

Размова, у якой удзельнічаў і намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, ішла пра супольныя праекты па медыйнаму асвятленню жыццядзейнасці розных галін вытворчасці, народнай гаспадаркі ў Гомелі, на Гомельшчыне. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць пра спецыяльны «гомельскі выпуск» у часопісе «Беларусь», які выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда». Іван Іванавіч Крупко падтрымаў неабходнасць прадстаўлення патэнцыялу вобласці на старонках англамоўнага выдання, якое прэзентуе нашу краіну, яе здабыткі ў розных накірунках. 

Таксама ішла размова пра падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства ў Добрушы ў верасні 2022 года. Мяркуецца, што Саюз пісьменнікаў Беларусі прыме актыўны ўдзел у мерапрыемствах традыцыйнага свята беларускага асветніцтва і беларускай нацыянальнай культуры і літаратуры. 

Сяргей ШЫЧКО

Источник: https://zviazda.by/be/news/20220526/1653545538-starshynya-sayuza-pismennikau-belarusi-u-gomelskim-ablvykankame

Яндекс.Метрика