Намеснік дырэктара асветніцкай установы Таццяна Барабаншчыкава адзначыла, што ў бібліятэкі з першага дня стварэння пісьменніцкай арганізацыі, а гэта ўжо 16 гадоў, усталяваліся выдатныя партнёрскія творчыя кантакты з абласным аддзяленнем СП Беларусі, якое ўзначальвае празаік, публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч. На яе базе праводзяцца самыя значныя падзеі літаратурнага жыцця вобласці: шматлікія літаратурныя сустрэчы і прэзентацыі, акрыцці фестываляў, падводзяцца вынікі абласных літаратурных конкурсаў, канцэрты, выставы, рэгіянальныя і міжнародныя канферэнцыі. Пры чым, асноўная частка літаратурна-асветніцкіх падзей, розных творчых акцый, маючых адносіны да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры і творчасці сучасных аўтараў, праводзяцца сумесна бібліятэкай і актывам пісьменніцкай арганізацыі.


Напрыклад, дзякуючы ініцыятыве абласнога аддзялення СПБ, пры падтрымцы аблвыканкама, у бібліятэцы быў створаны Музей літаратараў Гомельшчыны. Ён дзейнічае ўжо пяць гадоў на базе краязнаўчага аддзела. Тут шчыруюць апантаныя людзі, вопытныя супрацоўнікі-даследчыкі і краязнаўцы, ёсць творчая лабараторыя, у працы якой пастаянна задзейнічаны і пісьменнікі вобласці.
Алесь Карлюкевіч высока ацаніў набыткі па захаванню творчай спадчыны чатырох народных пісьменнікаў Беларусі – ураджэнцаў Гомельшчыны І.Шамякіна, І.Мележа, І. Навуменкі і А. Макаёнка. У мемарыяльнай зале Андрэя Макаёнка ён пакінуў прывітальныя запісы, а таксама падараваў асветніцкай установе свае новыя кнігі.
Старшыня абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч і член савета аддзялення Тамара Кручэнка праінфармавалі кіраўніка творчага саюза аб творчых падыходах у шматграннай рабоце абласной суполкі па папулярызацыі кнігі і чытання. Так, у рамках Года гістарычнай памяці ўжо праведзены дзясяткі творчых акцый, наладжана Дэкада сучаснай беларускай літараратуры, прысвечаная 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры, праведзена пяць творчых конкурсаў для дзяцей, моладзі і аматараў мастацкай творчасці, у тым ліку абласны конкурс юных мастакоў вобласці па творах пісьменнікаў Гомельшчыны. Вядзецца падрыхтоўка да выдання абласнога і міжнароднага альманахаў. Асаблівая ўвага – арганізацыі Дня беларускага пісьменства ў Добрушы. Так, у абласной бібліятэкі і аддзялення СПБ будзе адзіная святочная пляцоўка, на якой разам як прафесіянальныя мастакі слова, так і аматары літаратурнай творчасці – члены раённых літаратурных аб’яднанняў, пераможцы абласных літаратурых конкурсаў і замежныя госці – партнёры з некалькіх пісьменніцкіх арганізацый Расіі, будуць прэзентаваць цікавыя выданні і шэраг творчых праектаў.
Цікавыя ідэі і задумкі абласнога аддзялення цёпла падтрыманы кіраўніком Саюза пісьменнікаў Беларусі. Такі падыход абавязкова прынясе вялікую карысць найперш для духоўнага станаўлення падрастаючага пакалення, адзначыў лідар пісьменнікаў краіны.
Улад Прыазёрны
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
На здымках: у час сустрэч А.М. Карлюкевіча ў абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна.
