21 мая ў 10.30-11.00 
прыём работнікаў культуры Цэнтральнага раёна г. Гомеля, абласнога цэнтра і вобласці, выбаршчыкаў Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №33 у абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Гаўрыловічам.

(па папярэднім запісе; кабінет дырэктара абласной бібліятэкі).

21 мая, 11.00 – 11.30 
інфармацыйная сустрэча “Славянскае адзінства ў гісторыі і культуры славянскіх народаў”. Праводзіць дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч.

21 мая,  11.30, 
32-ы абласны творчы семінар, прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры.

(Месца правядзення — чытальная зала, другі паверх).

Ініцыятар і арганізатар – дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” пры абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  У.М. Гаўрыловіч.

На семінар запрашаюцца: эксперты і ўсе жадаючыя чытачы Гомеля і вобласці.

Эксперты: прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, а таксама кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.

Рады бачыць: аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў, студэнтаў, творчую моладзь, выбаршчыкаў.

Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

У праграме магчымы змяненні і замены.

ГРАМАДСТВА, КУЛЬТУРА, ЧАС

Інфармацыйная сустрэча на тэму: “Славянскае адзінства ў гісторыі і культуры славянскіх народаў”

Дакладчык – дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М.Гаўрыловіч.

ЗГАДВАЮЧЫ КАЛЕГ

Казачнік з Рэчыцы. Да 90-годдзя Анатоля Караленкі.

Дакладчык — Лілія Вялічка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА: З НОВЫХ КНІГ                                               

“Светлы наш і высокі храм”.

Водгук на кнігу, падрыхтаваную Святаславам Крупенькам.

Дакладчык – Мікола Ждановіч, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Аналіз кнігі  празаіка і публіцыста Уладзіміра Гаўрыловіча “Жыццёвымі сцежкамі”.

Дакладчык – Міхась Кавалёў, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Аналіз кнігі “Трудный путь” Яўгена Грыгарэнкі.

Дакладчык – Вольга Раўчанка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

“Я хочу подарить свои чувства и душу словам».

Рэцэнзія на кнігу Вікторыі Смірновай «Ветер жизни»

Дакладчык – Наталля Шэметкова, намеснік кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ

Разгляд рамана “Сто год да шчасця” Вольгі Гусевіцынай, прадстаўленага ў 2025 годзе на саісканне абласной літпрэміі Кірылы Тураўскага.

Прадстаўленне агульных звестак пра аўтара і творчасці членам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” Наталляй Шэметковай. Агульнае абмеркаванне.

РОЗНАЕ

Аб правядзенні Паэтычнага марафону, прысвечанага Году беларускай жанчыны
(у межах фестываля “ЧЫТАЙГОМЕЛЬ”).

Агульнае абмеркаванне.

Паведамленні, інфармацыі раённых літаб’яднанняў, членаў Савета ГАА ГА “СПБ” і АЛА “Слова”.

***Пасля выступленняў экспертаў — абмеркаванне, выступленні да 1-2 хвіліны.

Арганізацыйны камітэт.

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика