ЗАЦВЯРДЖАЮ
Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
__________________У.М.ГАЎРЫЛОВІЧ
“1” красавіка 2021 года, пратакол №12
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні абласнога літаратурнага конкурсу “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”, прысвечанага сталіцы ХХІХ Дня беларускага пісьменства – гораду Добрушу
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Абласны літаратурны конкурс “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”, прысвечаны сталіцы ХХІХ Дня беларускага пісьменства – гораду Добрушу, мае на мэце: папулярызацыю гістарычнага шляху старажытнага горада Добруша і раёна, культурна-асветніцкіх, літаратурных і духоўных традыцый, зберажэння гістарычнай спадчыны гэтага вугалка беларускай зямлі, набыткаў эканамічнага характару, якія выклікаюць асаблівую гордасць у нашага народа.
Прадстаўленыя на конкурс творы павінны выхоўваць пачуццё патрыятызму, любоў да роднага краю, кнігі, да мовы, культуры, традыцый.
2. АРГАНІЗАТАР КОНКУРСУ
Арганізатар Конкурсу – Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
3.1. Конкурс праходзіць асобна:
а) для членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
б) для дзяцей і моладзі (14-30 гадоў);
в) для ўсіх аматараў мастацкай творчасці (з 30 гадоў).
3.2. Узрост удзельнікаў вызначаецца на момант правядзення Конкурсу.
4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
Мова Конкурсу – беларуская і руская.
4.1. На Конкурс прымаюцца:
а) адзін лірычны верш патрыятычнай накіраванасці аб’ёмам не болей 1500 знакаў з прабеламі.
б) кароткае апавяданне аб’ёмам не болей 2500 знакаў з прабеламі.
4.2. Работы дасылаюцца на электронны адрас: konkurs.gomel.by@yandex.by з паметкай: Конкурс “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”.
5. АФАРМЛЕННЕ РАБОТ
5.1. Конкурсныя работы павінны быць набраныя: шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1.
5.2. Уверсе перад творам паведамляюцца наступныя звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, поўных год, назва школы і клас, месца працы, кантактны тэлефон, адрас, e-мэйл. Члены Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” прадстаўляюць толькі вершаваны альбо празаічны твор (звесткі пра іх у арганізатараў ужо маюцца).
Назва файла са звесткамі павінна змяшчаць прозвішча аўтара, напрыклад: Іванова Марыя_Наш Добруш
5.3. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам.
5.4. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.
6. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
Прыём работ: з 1 красавіка па 1 мая 2022 г.
Вызначэнне пераможцаў – да 15 чэрвеня 2022 г.
Тэрміны правядзення ці падвядзення вынікаў конкурсу могуць змяняцца па рашэнні аргкамітэта.
7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ
7.1. Конкурсныя работы ацэньвае журы, у складзе якога ўваходзяць дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь, кампазітары, паэты, празаікі, бібліятэчныя работнікі і настаўнікі.
Журы вызначае пераможцаў, якія занялі 1,2,3 месцы ў кожнай намінацыі.
Лепшыя паэтычныя творы пасля завяршэння конкурсу могуць быць перададзены вядомым кампазітарам для стварэння песеннага твора.
Лепшыя творы могуць будуць апублікаваны ў выданнях Арганізатара.
7.2. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
лірычнасць; патрыятычнасць; арыгінальнасць; адпаведнасць патрабаванням конкурсу па аб’ёме; следаванне нормам беларускай і рускай мовы; складанасць і паслядоўнасць развіцця думкі; глыбіня ідэй.
Рашэнне журы канчатковае і абскарджанню не падлягае.
Ацэначныя балы паводле конкурсных пратаколаў не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне.
Пераможцы Конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі. Электронныя сертыфікаты ўдзелу ў Конкурсе не высылаюцца.
Пераможцы Конкурсу будуць запрошаны на Дзень беларускага пісьменства ў г. Добруш ці на іншыя фестывальныя ўрачыстасці ў верасні 2022 года.
8. ФІНАНСАВАННЕ
Выдаткі на арганізацыю і правядзенне Конкурсу ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі могуць выступаць спонсарамі Конкурсу, засноўваць спецыяльныя прызы па ўзгадненні з аргкамітэтам.
9. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца на інтэрнет- рэсурсах ГАА ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, размяшчаецца ў СМІ Гомельскай вобласці.
Арганізатары забяспечваюць прафесійны падыход да ацэнкі прац ўдзельнікаў Конкурсу, пакідаюць за сабой права ўнясення ў дадзенае Палажэнне змяненняў і дапаўненняў, аб чым у тыднёвы тэрмін пасля прыняцця рашэння праінфармуюць удзельнікаў Конкурсу.
