ЗАЦВЯРДЖАЮ

Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

__________________У.М.ГАЎРЫЛОВІЧ

“1” красавіка 2021 года, пратакол №12

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога літаратурнага конкурсу “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”, прысвечанага сталіцы ХХІХ Дня беларускага пісьменства – гораду Добрушу

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Абласны літаратурны конкурс “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”, прысвечаны сталіцы ХХІХ Дня беларускага пісьменства – гораду Добрушу, мае на мэце: папулярызацыю гістарычнага шляху старажытнага горада Добруша і раёна, культурна-асветніцкіх, літаратурных і духоўных традыцый, зберажэння гістарычнай спадчыны гэтага вугалка беларускай зямлі, набыткаў эканамічнага характару, якія выклікаюць асаблівую гордасць у нашага народа.

Прадстаўленыя на конкурс творы павінны выхоўваць пачуццё патрыятызму, любоў да роднага краю,  кнігі, да мовы, культуры, традыцый.

2. АРГАНІЗАТАР КОНКУРСУ

Арганізатар Конкурсу – Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

3.1. Конкурс праходзіць асобна:

а) для членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

б) для дзяцей і моладзі (14-30 гадоў);

в) для ўсіх аматараў мастацкай творчасці (з 30 гадоў).   

3.2. Узрост удзельнікаў вызначаецца на момант правядзення Конкурсу.

4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Мова Конкурсу – беларуская і руская.

4.1. На Конкурс прымаюцца:

а) адзін лірычны верш патрыятычнай накіраванасці аб’ёмам не болей 1500 знакаў з прабеламі.

б) кароткае апавяданне аб’ёмам не болей 2500 знакаў з прабеламі.

4.2. Работы дасылаюцца на электронны адрас: konkurs.gomel.by@yandex.by  з паметкай: Конкурс  “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”.

5. АФАРМЛЕННЕ РАБОТ

5.1. Конкурсныя работы павінны быць набраныя: шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1.

5.2. Уверсе перад творам паведамляюцца наступныя звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, поўных год, назва школы і клас, месца працы, кантактны тэлефон, адрас, e-мэйл. Члены Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” прадстаўляюць толькі вершаваны альбо празаічны твор (звесткі пра іх у арганізатараў ужо маюцца).

Назва файла са звесткамі павінна змяшчаць прозвішча аўтара, напрыклад: Іванова Марыя_Наш Добруш

5.3. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам.

5.4. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.

6. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Прыём работ: з 1 красавіка па 1 мая 2022 г.

Вызначэнне пераможцаў – да 15 чэрвеня 2022 г.

Тэрміны правядзення ці падвядзення вынікаў конкурсу могуць змяняцца па рашэнні аргкамітэта.

7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ

7.1. Конкурсныя работы ацэньвае журы, у складзе якога ўваходзяць  дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь, кампазітары, паэты, празаікі, бібліятэчныя работнікі і настаўнікі.

 Журы вызначае пераможцаў, якія занялі 1,2,3 месцы ў кожнай намінацыі.

Лепшыя паэтычныя творы пасля завяршэння конкурсу могуць  быць перададзены  вядомым кампазітарам для стварэння песеннага твора.

Лепшыя творы могуць будуць апублікаваны ў выданнях Арганізатара.

7.2. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

лірычнасць; патрыятычнасць; арыгінальнасць; адпаведнасць патрабаванням конкурсу па аб’ёме;  следаванне нормам беларускай і рускай мовы; складанасць і паслядоўнасць развіцця думкі; глыбіня ідэй.

Рашэнне журы канчатковае і абскарджанню не падлягае.

Ацэначныя балы паводле конкурсных пратаколаў не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне.

Пераможцы Конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі. Электронныя сертыфікаты ўдзелу ў Конкурсе не высылаюцца.

Пераможцы Конкурсу будуць запрошаны на Дзень беларускага пісьменства ў г. Добруш ці на іншыя фестывальныя ўрачыстасці ў верасні 2022 года.

8. ФІНАНСАВАННЕ

Выдаткі на арганізацыю і правядзенне Конкурсу ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі могуць выступаць спонсарамі  Конкурсу, засноўваць спецыяльныя прызы па ўзгадненні з аргкамітэтам.

9. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца на інтэрнет- рэсурсах ГАА ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, размяшчаецца ў СМІ Гомельскай вобласці.

Арганізатары забяспечваюць прафесійны падыход да ацэнкі прац ўдзельнікаў Конкурсу, пакідаюць за сабой права ўнясення ў дадзенае Палажэнне змяненняў і дапаўненняў, аб чым у тыднёвы тэрмін пасля прыняцця рашэння праінфармуюць удзельнікаў Конкурсу.

Яндекс.Метрика