Яшчэ некалькі тыдняў і на парозе зноў будзе сонечная вясна, а з ёй прыйдзе і традыцыйнае свята гумару. Годзе сумаваць, час гумарыстычныя ды іранічныя творы пісаць, згадваючы штосьці асабліва смешнае ў сваім жыцці, – заклікае як сваіх калег па пяры, так і усіх жадаючых аўтараў-жыхароў вобласці, якім маецца 18 гадоў, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Спкцыяльна да 1 красавіка пісьменніцкая арганізацыя аб’явіла сапраўды вясёлае літаратурнае спаборніцтва.
– Першы абласны конкурс гумарыстычнай і іранічнай прозы “У пошуках залатога шчупака” пройдзе на Гомельшчыне з 25 студзеня па 28 лютага, – адзначае яго ініцыятар, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. – На працягу гэтага часу ўсім жадаючым, як прафесійным паэтам і празаікам, так і пачаткоўцам, хто спрабуе нешта напісаць у гумарыстычным жанры, мы прапануем даслаць на электронны адрас konkurslitgspb@yandex.by сваю кароткую прозу (гумарыстычнае апавяданне, абразкі) да 3 500 знакаў ці паэзію (байка, пародыя, гумарыстычны верш) да 1500 знакаў.
Аднак не ўсё проста, адзначае пісьменніцкі лідар вобласці. Канкурсантам трэба вытрымаць некаторыя ўмовы. Найперш, прытрымлівацца тэматыкі конкурсу – “Жыццё, як яно ёсць”, “ Выпадак, які са мной здарыўся…”, ”Жарт пра пісьменніцкае жыццё”, “З саміх сябе і пасмяемся…” Канешне, пасмяяцца можна з ўсяго, але, канешне ж, трэба рабіць гэта тактоўна. Канкурсантам варта ўлічваць, што прадстаўлены мастацкі твор павінен быць абавязкова выклікаць бяскрыўдны смех, вясёлым і яго магчыма будзе прачытаць са сцэны.
Дарэчы, у кожнай з намінацый конкурсу прадугледжваецца выбраць па аднаму пераможцу (1 месца) і вызначыць фіналістаў (2 і 3 месцы). Пераможцы атрымаюць спецыяльныя дыпломы і гумарыстычныя прызы, іх творы плануецца надрукаваць у альманахах аддзялення, а фіналісты – памятныя дыпломы. Таксама пераможцы гумарыстычнага конкурсу гэтай восенню прымуць удзел у вечары славянскай дружбы і гумару, які мяркуецца правесці ў рамках 16 Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2022”.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ АБЛАСНЫМ КОНКУРСЕ ГУМАРЫСТЫЧНАЙ І ІРАНІЧНАЙ
ПАЭЗІІ І ПРОЗЫ
«У ПОШУКАХ ЗАЛАТОГА ШЧУПАКА»
Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў абласным конкурсе гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы “У ПОШУКАХ ЗАЛАТОГА ШЧУПАКА”.
Арганізатар:
1.1. Гомельскае абласное аддзяденне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Мэты:
2.1. Папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, пошук і заахвочванне аўтараў, якія спрабуюць сябе ў гумарыстычным жанры.
Умовы ўдзелу:
3.1. У конкурсе не могуць удзельнічаць працы, што занялі прызавыя месцы ў іншых творчых гумарыстычных конкурсах краіны.
3.2. У конкурсе прымаюць удзел аўтары:
а) члены Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (асобна конкурс праводзіцца для паэтаў, асобна для празаікаў; аўтары накіроўваюць на конкурс творы самастойна);
б) члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, якія працуюць пры бібліятэках, рэдакцыях раённых газет і г.д., не маладзейшыя за 18 гадоў, грамадзяне Рэспублікі Беларусь (конкурс праводзіцца асобна для аўтараў, якія прадставяць празаічныя і паэтычныя спробы; аўтары накіроўваюць творы самастойна).
Права вылучэння і накіравання твораў кандыдатаў на конкурс у гэтай групе маюць таксама раённыя бібліятэчныя сістэмы і рэдакцыі газет Гомельшчыны (з раёнаў, дзе не працуе на момант аб’яўлення конкурсу аматарскае літаб’яднанне, але ёсць асобныя аўтары, якія пішуць гумарыстычныя творы).
3.3. Конкурс праходзіць на дзвюх мовах – беларускай і рускай.
3.4. У конкурсе ўдзельнічаюць раней нідзе не надрукаваныя творы.
3.5. Працы прымаюцца ў намінацыях:
Кароткая проза (гумарыстычнае апавяданне, абразкі) да 3 500 знакаў з прабеламі.
паэзія (байка, пародыя, гумарыстычны верш) да 1500 знакаў з прабеламі.
3.6. Тэматыка конкурсу – “Жыццё, як яно ёсць”, “ Выпадак, які са мной здарыўся…”, ”Жарт пра пісьменніцкае жыццё”, “З саміх сябе і пасмяемся…” Канкурсантам трэба ўлічваць галоўнае: прадстаўлены твор павінен быць смешным, вясёлым і яго магчыма будзе прачытаць са сцэны.
Парадак правядзення конкурсу:
4.1. Конкурс праводзіццца з 25 студзеня 2022 г. па 28 лютага 2022 г.
4.2. Працы дасылаюцца на электронны адрас konkurslitgspb@yandex.by
4.3. У заяўцы, якая размяшчацецца ў адным вордаўскім дакуменце, трэба ўказаць кароткую біяграфію, намінацыю, дату стварэння твора, кантактныя даныя.
4.5. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам і не парушае аўтарскіх правоў.
4.6. Аргкамітэт не разглядае творы, напісаныя ў сааўтарстве.
4.7. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.
Падзвядзенне вынікаў конкурсу:
5.1. Усе працы ацэньвае журы, у складзе якога пісьменнікі, артысты, журналісты, бібліятэкары.
Ад абласной пісьменніцкай арганізацыі ў склад журы ўвойдуць, з іх згоды, два члены аддзялення СПБ, якія на прафесійнай аснове працуюць у гумарыстычным жанры – пісьменнікі Васіль Ткачоў і Міхась Сліва.
5.2. Кожны з членаў журы ацэньвае творы па дзесяцібальнай сістэме.
5.3. Каб павысіць узровень справядлівасці і непрадузятасці ацэньвання, усе працы разгляюцца ананімна.
5.4. Вынікі конкурсу абвяшчаюцца не пазней 1 красавіка 2022 г. на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
5.5. Журы вызначае па 3 месцы ў кожнай групе ўдзельнікаў.
Уладальнік 1 месца аб’яўляецца пераможцам, узнагароджваецца спецыяльным дыпломам абласнога аддзялення ГА “СПБ” і мае права на бясплатную публікацыю ў альманахах “Літаратурная Гомельшчына” ці “Літара”. Уладальнікі 2-3 месцаў прызнаюцца фіналістамі конкурсу, атрымліваюць памятныя дыпломы.
5.6. Уладальнікам 1 месца могуць быць прадугледжаны і гумарыстычныя ўзнагароды.
5.7. Узнагароды ўручаюцца персанальна аўтарам у офісе аддзялення СПБ ці высылаюцца аўтарам па месцы жыхарства.
5.8. Пераможцы (уладальнікі чатырох першых месцаў) будуць запрошаны на вечар славянскай дружбы і гумару (у верасні 2022 года), дзе выступяць са сваімі гумарыстычнымі і іранічнымі творамі.
5.9. Арганізатар конкурсу не ўступае ў перапіску з удзельнікамі конкурсу, не выдае сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу!
Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СПБ
Уладзімір Гаўрыловіч
