ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ

  14 абласнога конкурсу чытальнікаў

  “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 75-годдзю Перамогі і 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка.

     Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, які ў 2020 годзе з’яўляецца аргкамітэтам 14 абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 75-годдзю Перамогі і 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка, на падставе прадстаўленых індывідуальных ведамасцей ацэнак членамі творчага журы конкурсу (у складзе членаў Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Гаўрыловіча,  Ліліі Вялічкі, Вольгі Раўчанкі, Евы Дударгі, Яўгена Калашнікава,  Алены Матвіенкі,  Наталлі Шэмет, Алега Ананьева,  Таццяны Маісеевай, Андрэя Мацвеенкі, адзначыў:

  1. На праслухоўванне даслана 28 відэазапісаў уладальнікаў 1 месцаў раённых этапаў конкурса з аддзелаў адукацыі і асобных устаноў адукацыі раёнаў Гомельскай вобласці;
  2. У Гомельскім, Нараўлянскім, Лельчыцкім раёнах, Гомельскім гарадскім ліцэі №1 дапушчана парушэнне Палажэння аб правядзенні конкурсу (узяты для чытання творы аўтараў не з рэкамендаванага спісу, які прыкладаўся да Палажэння). Разам з тым, прынята рашэнне дапусціць работы да праслухоўвання.
  3. У школьным, раённых этапах конкурсу прынялі ўдзел звыш 1450 вучняў.

   Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вызначыў наступных пераможцаў конкурсу:

Гран-пры – Сметанчук Маргарыта, 11 клас, ДУА “Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №8 імя В.І.Казлова”, г. Жлобін;

1 месца – Свірыдава Елізавета, навучэнка Цэнтра творчасці  дзяцей і моладзі, г. Гомель;

1 месца – Краўчанка Кацярына, 6 клас, ДУА “Чамярыскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, Брагінскі раён.

 2 месца – Гладышаў Арцём, 9 клас, ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Добруша”;

2 месца –   Карповіч Дзіяна, 11 клас, ДУА “СШ №1 г. Жыткавічы”.

3 месца – Каваленка Андрэй, 11 клас, ДУА “СШ №1 г. Светлагорск”; 

3 месца – Цыганова Ангеліна, ДУА “СШ№12 г. Гомель;

3 месца – Дамашкевіч Мікіта, 10 клас, СШ №1 г. Тураў;

3 месца – Жураўлёва Алеся, 9 клас, ДУА “Матнявіцкі  яслі-сад-базавая школа” Чачэрскага раёна;

3 месца – Крукава Марыя, 11 клас, ДУА “СШ №11 г. Мазыра”.

Аб’явіць Падзяку арганізацыйнага камітэта наступным фіналістам:

  • Шкрабавай Марыі, ДУА “СШ №45 г. Гомеля”;
  • Галавач Дар’і, ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”;
  • Нарыманаву Руслану, ДУА “Красненская СШ”, Гомельскі раён.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу і адзначаных Падзякамі аргкамітэта ажыццявіць пры правядзенні ІІ адкрытага фестываля-свята літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На Зямлі Кірылы Тураўскага” (дата вызначаецца).

Фота з мінулагодняга конкурсу, носіць ілюстрацыйны характар.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика