НОВАЯ КНІГА ПРОЗЫ УЛАДЗІМІРА ГАЎРЫЛОВІЧА «АДКРЫВАЙ СВАЁ СЭРЦА»
“АДКРЫВАЙ СВАЁ СЭРЦА”. Аповесці, апавяданні. Уладзімір Гаўрыловіч. Выдавецтва “Беларусь”, 2024. У зборнік вядомага беларускага празаіка, майстра сацыяльна-псіхалагічнай прозы Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча ўвайшлі творы, напісаныя ім на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. У іх аўтар пільна ўглядаецца ў з’явы рэчаіснасці, даследуе паводзіны чалавека ў канкрэтных жыццёвых сітуацыях, праследжвае, як няпроста захаваць людзям тыя лепшыя якасці, што дазваляюць чалавеку…