ЧЫТАЙЦЕ І СМЕЙЦЕСЯ НА ЗДАРОЎЕ!
Новай кнігай парадавала чытача Раіса Дзейкун. У зборнік «Сэлфі, рэлфі і… балота»( гумарыстычны і іранічны россып) увайшлі творы пісьменніцы, агульная асаблівасць якіх — іскрамётны гумар. Сваю новую кнігу празаік прысвяціла Васілю Ткачову і… «Вожыку». Выйшла яна ў КУП «Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда». Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ».