30 студзеня споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага знакамітага земляка Івана Шамякіна.

ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прапануе ўспомніць або пазнаёміцца з творамі Івана Шамякіна. Дапаможа ў гэтым праект «Іван Шамякін – чалавек-эпоха».

У анлайн-фармаце на сайце ўстановы ў бліжэйшыя два тыдні вы зможаце:
► прыняць удзел у віктарыне «Іван Шамякін: сцяжынкамі маленства і сталення» і галасаванні «Мая любімая кніга Івана Шамякіна»
► прачытаць пра экранізацыі кніг пісьменніка
► пазнаёміцца з выставай «Чалавек – пісьменнік – сусвет» (філіял №2)
► паглядзець відэамарафон чытання твораў пісьменніка «Промні маленства» (філіял №16)
► пазнаёміцца з аўтографамі Івана Шамякіна ў праекце Музея аўтографа «Область в лицах. Юбиляры года»

Таксама ў гарадскіх бібліятэках да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна праходзіць цыкл выстаў і мерапрыемстваў «Мудрасць шчодрага таленту». Больш падрабязна даведацца пра іх можна ў Анонсе мерапрыемстваў.

Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Карма Гомельскага павета Гомельскай губерні (цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Сын лесніка, ён так імкнуўся да літаратуры, да чытання. Аднакласнік па кармянскай школе даверыў Івану сямейную таямніцу: яго бацька ў куфры захоўваў некалькі тамоў дарэвалюцыйнага выдання Ляскова, нікому не дазваляў дакранацца. Але нейкім чынам Іван Шамякін са строгім дзядзькам дамовіўся… «Упершыню я чытаў сур’ёзнага “дарослага” пiсьменнiка, класiка… Пазнаваў зусiм iншае жыццё, iншыя чалавечыя страсцi i – дзiвосна ўзбагачаўся».

У 1936 годзе Іван Шамякін скончыў сем класаў Макоўскай школы, вучобу працягнуў у Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў (1936-1940). Па заканчэнні тэхнікума працаваў тэхнікам-тэхнолагам цаглянага завода ў Беластоку. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў рады Чырвонай Арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Поўначы, на Карэльскім фронце, удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы.

Іван Шамякін – чалавек-эпоха

Іван Шамякін. Германія, 1945 г.

Пасля дэмабілізацыі ў кастрычніку 1945 года Іван Шамякін працаваў да 1947 года выкладчыкам мовы і літаратуры няпоўнай сярэдняй школы ў вёсцы Прокапоўка Церахоўскага раёна Гомельскай вобласці. Затым былі вучоба ў Гомельскім педагагічным інстытуце, праца старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Айчына» і выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», намеснікам Старшыні праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР.

Іван Шамякін – чалавек-эпоха

У рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Мінск, студзень 1981 г.

Іван Шамякін рана пасталеў на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны. На яе дарогах атрымаў вялікі жыццёвы вопыт. «Он – из поколения победителей, а это совершенно особое поколение, люди исключительные, понимающие, что свое главное дело в жизни – спасение мира от фашизма – совершили именно они. Потому в них жили и гордость, и особый, ненаигранный патриотизм, и стремление донести до последующих поколений все, что они пережили», – распавядае пра свайго бацьку Таццяна Іванаўна Шамякіна.

Іван Шамякін адным з першых у савецкай літаратуры закрануў тэму Вялікай Айчыннай вайны. Першае яго апавяданне «У снежнай пустыні», прысвечанае ваенным будням, з’явіўся ў 1944 годзе. Пра вайну быў і наступны твор – аповесць «Помста», напісаная ў 1945 годзе.

Усенародная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў стала тэмай і першага рамана Шамякіна «Глыбокая плынь», за які ён атрымаў Сталінскую прэмію. Пісьменніку належыць і самы маштабны ў беларускай літаратуры твор пра вайну – пенталогія «Трывожнае шчасце», заснаваная на фактах з уласнага жыцця і лёсаў яго блізкіх людзей. У цыкл увайшлі кнігі «Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег», «Пошукі і сустрэчы», «Мост». Асаблівае месца ў творчасці аўтара займае тэма «жанчына і вайна». Ёй майстар прысвяціў аповесці «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт».

Іван Шамякін заўсёды трымаў руку на пульсе часу. Для сваіх твораў ён выбіраў актуальныя пытанні, якія хвалююць грамадства, з усёй сілай таленту і абвостранага грамадзянскага пачуцця ўздымаў важныя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Раманы «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» і іншыя кнігі пісьменніка ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.

Выступіў Іван Шамякін і як гісторык. У рамане «Петраград-Брэст» расказана аб першых месяцах існавання Савецкай дзяржавы, аб барацьбе за заключэнне Брэсцкага мірнага дагавора. У гістарычным рамане «Вялікая княгіня», напісаным у 1996 годзе, пісьменнік узнімае праблему вяртання да Бога.

Іван Шамякін таксама аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў, успамінаў і партрэтаў, якія ўвайшлі ў кнігі «Размова з чытачом», «Карэнні і галіны», дзённікавыя запісы «Роздум на апошнiм перагоне», «Начныя ўспаміны» і іншыя выданні.

Вось, напрыклад, навошта Шамякін кожны раз, прыязджаючы ў родны Гомель, ішоў на вуліцу Астроўскага? «Хадзiў там з дзiўным душэўным трапятаннем, – распавядае пісьменнік у кнізе «Начныя ўспамiны». – Вулiца не гарэла, i кожны драўляны дом быў да шчымоты ў сэрцы знаёмы. Гэта была вулiца нашага з Машай кахання, на ёй Маша кватаравала, i я штовечар лётаў туды на спатканне». Сваю будучую жонку Іван Шамякін убачыў яшчэ ў пятым класе. Пажаніліся яны з Марыяй за год да пачатку вайны, разам пражылі 58 гадоў. Марыі Філатаўне Шамякін прысвяціў першую частку пенталогіі «Трывожнае шчасце» і аповесць «Слаўся, Марыя!».

Іван Шамякін – чалавек-эпоха

Іван Шамякін з жонкай і ўнучкай

У дзённіках шмат нечаканага… Атрымліваў зорку Героя Сацыялістычнай Працы. Пасля абеду ў Доме літаратара зламаў руку. Прычым недарэчна, зваліўся ў гардэробе, зачапіўшыся за бар’ер. «Ашаламiла мяне гэтае падзенне. На абедзе залiшне многа гаварылi пра мае рукi – як многа iмi напiсана, i гэта, маўляў, таму, што я пiшу дзвюма рукамi, i гэтак далей…»

Усяго з-пад пяра Івана Шамякіна выйшла 12 раманаў, 26 аповесцяў, 10 п’ес, некалькі дзясяткаў апавяданняў, дзённікавыя запісы, вялікая колькасць артыкулаў, нарысаў. За 60 год творчага шляху выйшлі ў свет 130 кніг пісьменніка агульным тыражом звыш 25 млн. асобнікаў. Аб таленавітым пісьменніку зняты дакументальныя фільмы «Пакуль ёсць сіла» і «Імгненні жыцця».

Іван Шамякін – чалавек-эпоха

Пісьменнік Іван Шамякін дае аўтографы.
Вёска Мікалаеўшчына (на радзіме Якуба Коласа), верасень 1974 г.

Пры падрыхтоўцы былі выкарыстаны матэрыялы сайтаў: belta.bysb.bybelta.bynlb.bydelaemvmeste.by

Па матэрыялах ДУ «Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля»

«КиноШамякиана»


Предлагаем вспомнить фильмы, которые были сняты по мотивам произведений белорусского мастера слова.

Глубокое течение (2005 год)

«КиноШамякиана»

Фильм снят по мотивам романов «Снежные зимы» и «Глубокое течение». Режиссеры Маргарита Касымова и Иван Павлов.

Описание: Фильм раскрывает нелегкую судьбу одного из многочисленных партизанских отрядов, действовавших в тылу врага в годы Великой Отечественной войны. Иван Антонюк — командир партизанского отряда. В это трудное время ему пришлось учиться принимать правильное решение в организации партизанского движения, находить единственный верный выход в сложных переплетениях военных событий, испытывать горечь потерь и зарождение глубокого чувства любви…

Эпилог (1994 год)

«КиноШамякиана»

Фильм снят по мотивам повестей Ивана Шамякина. Режиссер Игорь Добролюбов.

Описание: Герои фильма — представители творческой интеллигенции. Еще вчера их произведения считались национальным достоянием, однако сейчас они оказались никому не нужны. Известный писатель Иван Андреевич вынужден зарабатывать на жизнь продажей собственных книг с именными автографами. Больше повезло его другу, знаменитому художнику Михаилу Антоновичу. Все его картины купил западный коллекционер. Но совсем невеселым получился банкет, устроенный художником по этому поводу.

Атланты и кариатиды (1980 год)

«КиноШамякиана»

Сериал из 8 серий снят по мотивам романа «Атланты и кариатиды». Режиссеры Александр Гуткович.

Описание: Главный архитектор города Максим Карнач переживает трудный период в своей личной жизни и карьере. Долгие годы непонимания, упреков и семейных скандалов заставили его принять горькое, но твердое решение: подать на развод со своей женой Дашей. Друзья и сослуживцы Карнача не подозревают, что происходит у него в семье, поэтому им не понятен и другой его поступок: самоотвод своей кандидатуры в горком партии. Ведь тем самым он поставил под угрозу и свою карьеру, и профессиональные судьбы своих подчиненных, которые только под его руководством смогли наконец-то начать реализовывать свои творческие проекты. Но Карнач вовсе не собирается сдавать своих позиций: несмотря на интриги своих врагов и завистников, несмотря на давление.

Свадебная ночь (1980 год)

«КиноШамякиана»

Фильм снят по мотивам повести «Брачная ночь». Режиссер Александр Карпов.

Описание: Лето 1942 года. Партизанская связная Валя Мережко направляется в город на связь с подпольщиками. Ее связным оказывается Степан — они полюбили друг друга еще до войны. Лето 1943 года. В партизанский отряд для выполнения особо важного задания прибывает с большой земли красивая разведчица Маша. Валя через Степана связывает Машу с подпольщиками. Временами ей кажется, что Степан может полюбить Машу. Однажды, не выдержав мук ревности, Валя пробирается в город и попадает на свадьбу Степана и Маши. Она не знала, что свадьбу устроили партизаны, чтобы осветить железнодорожную станцию и, тем самым, помочь советским бомбардировщикам. Эта «свадьба» закончится тем, что Маша и Степан попадут в руки немцев и будут приговорены к расстрелу.

Возьму твою боль (1980 год)

«КиноШамякиана»

Фильм снят по мотивам романа «Возьму твою боль». Режиссер Михаил Пташук.

Описание: В деревню после длительного заключения возвращается бывший полицай Шишкович, повинный в смерти односельчан. Иван, у которого сестра и мать погибли от рук полицая, не может спокойно перенести его возвращения.

Торговка и поэт (1978 год)

«КиноШамякиана»

Экранизация повести «Торговка и поэт». Режиссер Самсон Самсонов.

Описание: Небольшой белорусский городок, в котором жила бойкая и умеющая постоять за себя и за свою дочку Ольга, был оккупирован немцами. Именно к ней обратились подпольщики с просьбой выкупить из лагеря военнопленных человека. Молодую женщину потрясло увиденное в лагере — и, не найдя того, кого искала, Ольга выкупила молодого парня, назвав его мужем. Она не знала, что с этого дня все перевернется в ее жизни и в ней самой.

Сердце на ладони (1964 год)

Фильм снят по мотивам романа «Сердце на ладони». Режиссер Виктор Карпилов.

Описание: В центре — жизнь двух семей: известного хирурга Яроша и журналиста Шиковича. Большой дружбой и общностью интересов связаны эти семьи. Сильные духом, самоотверженные труженики и искатели, они живут интересной и яркой жизнью. Многие люди и судьбы переплетены в замысловатом, интересном сюжете.

Криницы

«КиноШамякиана»

Фильм снят по мотивам романа «Криницы». Режиссер Иосиф Шульман.

Описание: Летом 1953 года в белорусское село Криницы приезжает новый директор школы Михась Лямешевич (Эдуард Павулс) — и с этого момента председателю колхоза Мохначу становится непросто командовать односельчанами, выполнять сомнительные обязательства и перевыполнять грандиозные планы. Лямешевич принимается активно налаживать учебный процесс, одновременно пытаясь улучшить бытовые условия учителей. Лемешевич, человек вольных взглядов и убеждений, постепенно становится «неудобным» и для секретаря райкома Бородки, и он решает перевести строптивого педагога в другую школу.
Подготовлено по материалам интернет-источников

По материалам ГУ «Сеть публичных библиотек г. Гомеля».

Яндекс.Метрика