Многа дарог суджана прайсці лірычнай гераіні новай паэтычнай кнігі Вольгі Астапенкі “Белый лён” (КІПУП “Калор”, Мазыр, 2019). Дарогі гэтыя розныя: гарадскія, прасёлачныя, вузкія, шырокія і нават незямныя. І ўсе свае далёкія і кароткія вандроўкі яна ажыццяўляе і заканчвае ў малітве. Менавіта так, з верай яна набывае Любоў. Любоў у шырокім яе разуменні, якая ўсё трывае, не зайздросціць і не ганарыцца.
Маладая паэтэса Вольга Астапенка (літаратурны псеўданім Хельга) піша:
Осенний ветер, снова непогода
на славной и заброшенной земле.
Но ждёт меня всего одна дорога,
всего одна дорога на селе –
она ведёт куда-то в поднебесье… («Одна дорога»).
Вандроўніца не прымае звычайнасці, яна нястомна шукае ісціну ў нетрах зямлі, у небе, у імгненні і вечнасці:
И я иду вне жизни – тень за тенью –
туда, где (знаю точно) будет мне
по вере, по делам, по вдохновенью,
по службе этой маленькой стране,
которой я в крещенье поклонилась, —
и клятве по взрослении верна,
земле, где все дороги вдруг размылись,
осталась лишь одна…
Лірычная гераіня паэтэсы адметная: яна і глыбока ўдумлівая, рацыянальная, яна і рамантычная, шукае сваю дарогу ў жыцці і каханні, — тым і цікавая.
У зборніку шмат добрых вершаў, якія застаюцца ў памяці і сэрцы, парадуюць аматараў паэзіі. І хоць сама Вольга Астапенка гаворыць:
Пойду без помыслов о славе
По тропам славного пути
Большой неведомой державы
С большим распятьем на груди, —
слава яе знайшла: за кнігу “Белы лён” прысуджана літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага, устаноўленая Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам, у намінацыі “Адкрыццё года”, паэтэса атрымала рэкамендацыю ад аддзялення СПБ на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Міхась СЛІВА
