Зацвярджаю: Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» У.М. Гаўрыловіч, 1 красавіка 2022 года, пратакол №12

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні абласнога конкурсу сачыненняў-разважанняў “Мая любімая кніга”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Абласны конкурс сачыненняў-разважанняў “Мая любімая кніга” (далей – Конкурс) праводзіцца з мэтай: прывіцця любові да чытання беларускай кнігі, да роднага краю, да беларускай мовы і літаратуры, зберажэння гістарычнай спадчыны беларускага народа, выхавання патрыятызму сярод дзяцей і моладзі; развіцця творчых здольнасцяў выказваць уласную думку праз пісьмо ў адносінах да прачытанай кнігі.

2. АРГАНІЗАТАР КОНКУРСУ

Арганізатар Конкурсу – Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

3.1. Конкурс праходзіць ва ўзроставай катэгорыі 14 гадоў – 15 гадоў (уключна). Узрост удзельніка вызначаецца на момант правядзення Конкурсу.

4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Мова Конкурсу – беларуская.

4.1. На Конкурс прымаюцца невялікія па аб’ёме сачыненні-разважанні не болей 2000 знакаў з прабеламі. Удзельнік павінен цікава, арыгінальна распавесці пра сваю любімую кнігу, паразважаць чаму яна яго навучыла і чаму стала самай любімай.

4.2. Работы дасылаюцца на электронны адрас: konkurs.gomel.by@yandex.by

 з паметкай: Конкурс  “Мая любімая кніга”.

5. АФАРМЛЕННЕ РАБОТ

5.1. Конкурсныя работы павінны быць набраныя: шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1.

5.2. Да конкурсных работ уверсе паведамляюцца наступныя звесткі пра аўтара сачынення-разважання: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання,  назва школы і клас, кантактны тэлефон, адрас, e-мэйл.

Назва файла са звесткамі павінна змяшчаць прозвішча аўтара сачынення, напрыклад: Іванова Марыя_сачыненне

5.3. Дасылаючы на конкурс сачыненне-разважанне, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам.

5.4. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.

6. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Прыём работ: з 15 красавіка па 15 мая 2022 г.

Вызначэнне пераможцаў – да 10 чэрвеня 2022 г.

Тэрміны правядзення конкурсу могуць змяняцца па рашэнні аргкамітэта.

7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ

7.1. Конкурсныя работы ацэньвае журы, у складзе якога ўваходзяць  члены Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама педагогі і работнікі культуры, журналісты г. Гомель.

 Журы вызначае пераможцаў, якія занялі 1,2,3 месцы.

7.2. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць патрабаванням конкурсу па аб’ёме;  следванне нормам беларускай мовы;  арыгінальнасць; складнасць і паслядоўнасць развіцця думкі; глыбіня ідэй.

Рашэнне журы канчатковае і абскарджанню не падлягае. Ацэначныя балы паводле конкурсных пратаколаў не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне.

Пераможцы Конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі. Электронныя сертыфікаты ўдзелу ў Конкурсе не высылаюцца.

Пераможца Конкурсу, які заняў 1 месца,  будзе запрошаны на Дзень беларускага пісьменства ў г. Добруш ці на іншыя фестывальныя ўрачыстасці ў верасні 2022 года.

8. ФІНАНСАВАННЕ

Выдаткі на арганізацыю і правядзенне Конкурсу ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі могуць выступаць спонсарамі  Конкурсу, засноўваць спецыяльныя прызы па ўзгадненні з аргкамітэтам.

9. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца на інтэрнет- рэсурсах ГАА ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

Арганізатары забяспечваюць прафесійны падыход да ацэнкі прац ўдзельнікаў Конкурсу, пакідаюць за сабой права ўнясення ў дадзенае Палажэнне змяненняў і дапаўненняў, аб чым у тыднёвы тэрмін пасля прыняцця рашэння праінфармуюць удзельнікаў Конкурсу.

Яндекс.Метрика