ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” Уладзіміру Мікалаевічу  Гаўрыловічу

Ад імя вучняў і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Светлагорскага раёна выказваем падзяку за арганізацыю праектаў па творчасці І.Шамякіна і І.Мележа.

Гэта добрая магчымасць змяніць свет да лепшага: папулярызаваць чытанне і павысіць “аўтарытэт” мастацкай кнігі сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Усе вы робіце вялікую справу, асаблівую дапамогу аказваеце настаўнікам роднай мовы і літаратуры. Вельмі добра, што не абмяжоўваеце ўзростам удзельнікаў конкурсаў.

Вялікі дзякуй за прафесіяналізм, адказнасць і сумленнасць у ацэнцы работ нашых вучняў. Для нас усіх гэта высокая ацэнка і адказнасць.

Мы не першы раз супрацоўнічаем з ГА “СПБ” і спадзяёмся на далейшае сяброўства.

Зварот да чытачоў старшыні Гомельскага аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з нагоды 100-годдзя І.П. Шамякіна накіраваны ва ўсе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Такія словы натхняюць на новыя справы, дапамагаюць жыць.

Шчыра дзякуем усім членам журы, усім членам аб’яднання і спадзяёмся на сустрэчы на Светлагоршчыне.

Жадаем здароўя, натхнення, новых праектаў і перамог!

З удзячнасцю і павагай В.В.Новік, метадыст ДУ “Светлагорскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”

Яндекс.Метрика