ПАЛАЖЭННІ аб правядзенні творчых конкурсаў, якія ў 2022 годзе праводзяцца

ў рамках Года гістарычнай памяці, Года класічнай літаратуры і чытання (працяг; пачатак у 2021 годзе), вынікі якіх падводзяцца з ўшанаваннем пераможцаў 1 верасня 2022 года* на ІV абласным фестывалі літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый

“На зямлі Кірылы Тураўскага”

                                                                                Дадатак №1

ПАЛАЖЭННЕ

аб ІІІ адкрытым літаратурным конкурсе

“Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.

1. Агульнае палажэнне

З нагоды Года гістарычнай памяці і ў гонар Міхаіла Мароза** – юнага героя Палескай зямлі – Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе ІІІ адкрыты літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”,  у якім запрашае прыняць удзел школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў Гомельскай вобласці, хто жадае мастацкім словам выказаць свае стаўленне як да Года гістарычнай памяці, так і да незабыўнага подзвігу, здзейсненага Міхаілам Марозам у мірны час,  прызнацца ў любові сваёй Айчыне, Бацькаўшчыне.

У конкурсе могуць прымаць удзел юныя аўтары (з 12 да 18 гадоў), якія спрабуюць пісаць мастацкія творы на беларускай і рускай мовах  і пражываюць як у Беларусі, так і за яе межамі.

2. Арганізатар конкурсу

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  (пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта).

3. Мэты конкурсу

— папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; выяўленне і падтрымка талентаў.

4. Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў намінацыі “Лепшы верш”.

5.Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

Паэтычныя творы прымаюцца на конкурс з1 лютага 2022 года па 30 мая 2022 года, на электронны адрас:  konkursgomelspb2018@yandex.by.

Вынікі конкурсу падводзяцца ў адной узроставай катэгорыі з 12 да 18 гадоў.

Кожны аўтар самастойна накіроўвае сваю працу на конкурс.

На конкурс дасылаецца адзін верш (памерам не больш 50 радкоў), які раней нідзе не быў надрукаваны.

Перад тэкстам верша павінны быць указаны наступныя звесткі:  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;  дата нараджэння;  месца працы або вучобы;  адрас для перапіскі; нумар кантактнага тэлефону;  е-mail.

Творчыя работы неабходна накіроўваць

Творы, дасланыя пасля 30 мая 2022 года, не разглядаюцца. 

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. 

Па выніках конкурсу журы (у склад яго ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі, краязнаўцы, навукоўцы) вызначыць уладальнікаў 1-га, 2-га, 3-га месцаў. Могуць быць прысуджаны заахвочвальныя ўзнагароды і прызы. 

6. Падвядзенне вынікаў.

Спісы пераможцаў будуць размешчаны на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” pismennik.by, прапанаваны для публікацыі ў СМІ рэгіёна.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

Творы пераможцаў па рашэнню журы могуць быць рэкамендаваны да публікацыі ў абласным альманаху “Літаратурная Гомельшчына”. 

Вынікі конкурсу падводзяцца да 15 жніўня 2021 года.  

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ва ўрачыстай атмасферы ў верасні 2022 года, на ўрачыстым адкрыцці ІІІ абласнога фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”. Пераможцам конкурсу пра месца і час узнагароджвання аргкамітэт паведамляе асабіста.

            ** У двары Жыткавіцкай СШ №1 стаіць помнік адважнаму юнаку, ураджэнцу Жыткаўшчыны Міхаілу Марозу. Ён нарадзіўся 28 лістапада 1959 года. У верасні 1977-га навучэнец Аршанскага індыстурыяльна-педагагічнага вучылішча, працуючы на бульбяным полі калгаса “Прагрэс” Дубровенскага раёна, заўважыў, што па транспарцёры разам з бульбай рухаецца артылерыйскі снарад. Не вагаючыся, ён схапіў яго і панёс праз поле да лагчынкі, аднак не паспеў дайсці да яе ўсяго некалькі метраў – смяротная знаходка ўзарвалася ў  руках. Юнаку не было яшчэ і 18 гадоў, калі ён трагічна загінуў. За мужнасць Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пасмяротна ўзнагародзіў смелага камсамольца ордэнам Чырвонай Зоркі. Імя Міхаіла Мароза было занесена ў Кнігі Гонару цэнтральных камітэтаў УЛКСМ і ЛКСМ Беларусі, а ў яго камсамольскім білеце застаўся запіс: “Вынес з поля баявы снарад, адвёў ад людзей бяду цаной уласнага жыцця”.

                                                                                               Дадатак №2

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні XVІ абласнога анлайн-конкурсу чытальнікаў  «Захаваем свет разам!”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і 140-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

XVІ абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага абласнога аддзялення Фонда Міра.

          Творчае спаборніцтва будзе наладжана з 1 лютага па 1 мая 2022 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць:

а) мастацкія творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

          б) мастацкія творы сучасных літаратараў (проза), якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і абавязкова з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

        Творы могуць выконвацца на мове арыгіналу тэкста (на беларускай ці на рускай мовах).

         Чытанне твораў – да 5 хвілін.

          У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ  Гомельскай вобласці ва ўзросце з  12 да 17 гадоў.

          Конкурс праводзіцца ў адной намінацыі:

  • “паэзія ” —  чытанне мастацкіх твораў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа;
  • “проза” —  чытанне мастацкіх твораў сучасных літаратараў (проза), якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і абавязкова з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (гл. дадатак №1)

         Конкурс праходзіць у тры этапы:

          Школьны этап.

Раённы этап.

Абласны этап (у фармаце анлайн).

          Школьны этап арганізуецца ўстановамі адукацыі раёнаў 3 1 лютага па 15 сакавіка 2022 года. Пераможца школьнага этапа прымае ўдзел у раённым этапе.

        Раённы этап арганізуецца раённымі аддзеламі адукацыі з 15 сакавіка па 15 красавіка 2022 года.

        У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаюцца пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу чытальнікаў (адпаведна – першае, другое і трэцяе месца).  Пераможцы раённага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі.

         Для ўдзелу ў абласным этапе накіроўваецца толькі ўладальнік першага месца раённага этапу конкурсу.

На электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.by да 20 красавіка 2022 года дасылаецца заяўка за подпісам начальніка аддзела адукацыі гаррайвыканкама (на імя старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча) і два відэазапісы – чытанне двума раённымі пераможцамі (уладальнікамі першага месца ў намінацыі “паэзія” і “проза”). У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніку абласнога этапа з датай нараджэння, клас, школа, імя аўтара і назва твора, які выконвае ўдзельнік, а таксама звесткі аб педагогу, які  падыхтаваў  вучня, указваецца яго кантактны тэлефон.

         Заяўкі, якія прыйшлі пазней 20 красавіка, не разглядаюцца.

         Творчае журы у саставе пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў рэгіёна да 10 мая 2022 года вызначае лепшых чытальнікаў, якія найлепш змаглі выказаць мастацкую задуму аўтара і праявілі добрае валоданне беларускай ці рускай мовамі.

Выпіска з пратакола абласнога этапа конкурсу чытальнікаў будзе даслана ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам, таксама імёны лепшых чытальнікаў будуць агучаны ў сродках масавай інфармацыі Гомельшчыны і на сайце pismennik.by.

       Уручэнне ўзнагарод пераможцам (першыя месцы ў абласным этапе) і іх выступленне (абавязковае чытанне мастацкага твора) папярэдне запланавана на верасень 2022 года, падчас правядзення фестывалю “На зямлі Кірылы Тураўскага”. Юныя чытальнікі, якія прайшлі ў абласны тур, могуць атрымаць у якасці падарунка кнігі сучасных празаікаў Гомельскага абласнога аддзялення СПБ з аўтографамі. Педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў конкурсу, таксама могуць быць адзначаны журы і арганізатарамі конкурсу.

         Па выніках  конкурсу аргкамітэт рэкамендуе аддзелам адукацыі і кіраўніцтву ўстаноў адукацыі матэрыяльна заахвоціць настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога конкурсу чытальнікаў.

Праезд да месца правядзення фестывалю суправаджаючых педагогаў і вучняў-лаўрэатаў конкурсу, іх харчаванне – за кошт раённых аддзелаў адукацыі ці ўстаноў адукацыі.

                                                                                  Дадатак да Палажэння (гл.дадатак №2)

Сучасныя празаікі – члены Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”:

  1. АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік
  2. АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт
  3. АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт
  4. БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік
  5. ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст
  6. ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік
  7. ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
  8. ДЗЕДАВЕЦ Міхаіл Іванавіч, публіцыст, празаік
  9. ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік
  10. ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік
  11. КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік
  12. КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
  13. КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт, празаік
  14. КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст
  15. КАРАЛЕНКА Анатоль Захаравіч, празаік
  16. КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, празаік, публіцыст
  17. КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік
  18. ЛОСІКАЎ Іван Лукіч, празаік
  19. МАКСІМЕНКА Юрый Іванавіч, празаік, драматург
  20. МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік
  21. МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна, празаік.
  22. ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
  23. CАЗАНЧУК Аляксей Іванавіч, празаік
  24. ТКАЧОЎ Васіль Юр’евіч, драматург, празаік
  25. ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік
  26. ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
  27. КАВАЛЕРЧЫК Барыс Лазаравіч, празаік
  28. ФАТНЕЎ Юрый Сяргеевіч, празаік
  29. ЛОЎГАЧ Віктар Аляксандравіч, празаік

                                                                         Дадатак №3

  ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні

V абласнога літаратурнага конкурсу

“ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”,

прысвечанага 100-годдзю пісьменніка-земляка

Міколы Гамолкі

V абласны літаратурны конкурс “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”на лепшае эсэ на тэму “Зямля нашых продкаў”  праводзіцца з 1 лютага па 30 мая 2022 года ў Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Лельчыцкім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Хойнікскім, Нараўлянскім, Брагінскім раёнах Гомельскай вобласці.

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ўраджэнец Палесся, беларускі празаік, публіцыст і драматург, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Уладзімір Гаўрыловіч.

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы мясцовых органаў улады, раённых газет, раённых бібліятэчных сістэм, устаноў адукацыі.

Абласны літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай ушанавання памяці выдатнага савецкага пісьменніка, ураджэнца Прыпяцкага Палесся (нарадзіўся ў Петрыкаўскім раёне, жыў і вучыўся ў Жыткавіцкім раёне), стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых  аўтараў-землякоў. Мэтай таксама з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць мінуўшчыну Палескага краю і сучасную рэчаіснасць, любоў да малой радзімы. 

Конкурс праводзіцца для ўдзельнікаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі  палескіх раёнаў. 

Конкурс праводзіцца асобна для дзяцей і для дарослых.

Аўтары –   дзеці  (з 12  да 17 гадоў), дарослыя (з 18 гадоў)  – удзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна; яны гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта ім.

Аўтары асабіста (ці праз аддзелы і ўстановы адукацыі) дасылаюць на конкурс адзін вордаўскі дакумент, у якім змяшчаюцца:

заяўка на конкурс (абавязкова  паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца вучобы, работы альбо занятку, хатні адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас)  і эсэ на тэму “Зямля нашых продкаў” памерам не больш 4000 знакаў з прабеламі на дзяржаўных мовах Беларусі.       

Творы дасылаюцца на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.by (з паметкай “На конкурс М.Гамолкі).

Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць пра згоду аўтара ў выпадку перамогі ў конкурсе на размяшчэнне яго твора ў друкаваных і электронных СМІ рэгіёна і на магчымую публікацыю на безганарарнай аснове  ў друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчана па выніках конкурсу без выплаты ганарару.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства.  Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць  варожасці на нацыянальнай, расавай або рэлігійнай аснове.

Вынікі конкурсу падводзяцца журы з ліку пісьменніцкага актыву Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.   Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца калегіяльна. Крытэрыі ацэнак: мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора, валоданне літаратурнай мовай, пісьменнасць, творчая самастойнасць. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае. Вынікі работы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляецца заснавальнікам конкурсу.

Імёны пераможцаў аб’яўляюцца не пазней 15 ліпеня 2022 года ў СМІ Гомельскай вобласці і на сайце аддзялення СПБ pismennik.by, паведамляюцца ў аддзелы адукацыі раёнаў і рэдакцыям раённых газет.

Па  выніках   конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных  дыпломаў  заснавальнікаў конкурсу.

Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат V абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”, прысвечанага  100-годдзю  Міколы Гамолкі.  

Сузаснавальнікам конкурсу У.М. Гаўрыловічам заснаваны два спецыяльныя  прызы для заахвочвання ўдзельнікаў і лепшых аўтараў конкурсу.

Мясцовымі органамі ўлады, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць таксама заснаваны спецыяльныя прызы, узнагароды для пераможцаў конкурсу, пра якія яны да 1 жніўня 2022 года паведамляюць заснавальнікам конкурсу.

Узнагароджванне пераможцаў V абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”  праводзіцца на ўрачыстым адкрыцці фестывалю “На зямлі К.Тураўскага” ў г. Жыткавічы (верасень, 2022 года).

                                                                    Дадатак №4

  ПАЛАЖЭННЕ

  аб правядзенні абласнога конкурсу

  “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”

Абласны творчы конкурс юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Жыткавіцкага райвыканкама, Тураўскага гарвыканкама.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых  інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Творчае спаборніцтва пройдзе з 1 лютага 2022 года па 20 мая 2022 года.

          У конкурсе прымаюць удзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій  Гомельскай вобласці з 10 да 17 гадоў.

Для ўдзелу ў конкурсе вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій рыхтуюць малюнкі па матывах  мастацкіх твораў сучасных паэтаў і празаікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі (гл. дадатак №1).

На выкананай рабоце (непасрэдна ўнізе на малюнку) павінна быць пазначана імя, клас, школа яго аўтара і імя пісьменніка, назва твора, па матывах якога зроблены малюнак.

Установы адукацыі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці да 15 красавіка 2022 года накіроўваюць ацыфраваныя копіі малюнкаў на лічбавым носьбіце (дыск) і арыгіналы малюнкаў вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій  у раённыя, гарадскія аддзелы адукацыі.

Аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў да 25 красавіка 2022 года перасылаюць (перадаюць) малюнкі і ацыфраваныя копіі на носьбітах на паштовы адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Гаўрыловічу Уладзіміру Мікалаевічу.

Падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў адбудзецца да 30 мая 2022 года. Творчае журы, у якое ўваходзяць мастакі, пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы Гомельшчыны вызначаць лепшых юных мастакоў  вобласці, якія найлепш змаглі выказаць праз малюнак творчую задуму пісьменніка. Лепшыя работы будуць выстаўлены на спецыяльнай выставе. Работы, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца.

Лепшыя работы і іх аўтары  будуць узнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі  ІV Адкрытага абласнога фестываля літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” (узнагароды будуць дасланы ў аддзелы адукацыі). Аргкамітэт можа ўстанавіць заахвочвальныя ўзнагароды.

Выпіска з пратакола абласнога творчага конкурсу “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”будзе даслана ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам і заахвочвання пераможцаў установамі адукацыі. Імёны пераможцаў будуць  таксама апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі Гомельшчыны і на сайце pismennik.by.

        Дадатак да Палажэння

(гл.дадатак №4)

ЧЛЕНЫ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ

ГА «САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ»

АНАНЬЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт

АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік

АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт

АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт

БАБЧАНОК Рыгор Уладзіміравіч, паэт

БІСЕЎ Іван Васільевіч, паэт

БОЛСУН Міхаіл Міхайлавіч, паэт

БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург

БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік

БЯЛЬКОВА Ала Анатольеўна, паэтэса

ВОЗІСАВА Лідзія Пятроўна (ЛідзіАна), паэтэса

ВЯЛІЧКА Лілія Іосіфаўна, паэтэса

ВЯТОШКІН Валерый Леанідавіч, паэт

ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст

ГОВАР Генадзь Васільевіч, паэт

ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік

ДОЛБІКАВА Лідзія Дзмітрыеўна, паэтэса

ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік

ДЗЕДАВЕЦ Міхаіл Іванавіч, публіцыст

ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік

ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік

ЖДАНОВІЧ Мікалай Мікалаевіч, паэт

ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт

КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік

КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік

КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт

КАЛЯДА Аляксандр Рыгоравіч, паэт

КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст

КАРАЛЕНКА Анатоль Захаравіч, празаік

КВЯТКОЎСКАЯ Вера Фёдараўна, паэтэса

КРУПЕНЬКА Святаслаў Генадзьевіч, паэт

КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, публіцыст

КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік

КАТЛЯРОЎ Ізяслаў Рыгоравіч, паэт

ЛОСІКАЎ Іван Лукіч, празаік

МАКСІМЕНКА Юрый Іванавіч, празаік, драматург

МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт

МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік

МАЛІНОЎСКАЯ Марыя Юр’еўна, паэтэса

МАТВІЕНКА Алена Паўлаўна, паэтэса

МАМОНЬКА Міхаіл Паўлавіч, паэт

МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна

МОХАРАЎ Анатоль Леанідавіч

НІКІЦІНА (ШКЛЯРАВА) Ніна Нічыпараўна, паэтэса

НЯЧАЕВА Галіна Рыгораўна, паэтэса

ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік

РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, перакладчык, паэт

РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, паэт, перакладчык

CАЗАНЧУК Аляксей Іванавіч, празаік

СПАСІБІНА Іна Мікалаеўна, паэтэса

СМІРНОВА Вікторыя Мікалаеўна, паэтэса

СЕВЕР Леанід Юр’евіч, паэт

ТКАЧОЎ Васіль Юр’евіч, драматург, празаік

УРУБЕЛЬ Аляксандр Іванавіч, паэт

ЦІТАРЭНКА Іван Іванавіч, паэт

ШЫШЫГІН Уладзіслаў Усеваладавіч, паэт

ШПАДАРУК Уладзімір Мікалаевіч, паэт

ЧАРАУХІНА (ДАРОШКА) Таццяна Леанідаўна, паэтэса

ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік

ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса

ШАХ Сафія Мікалаеўна, паэт

ЯСЬКОВА Людміла Аляксандраўна, паэт

ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, публіцыст, вучоны.

            Пайшлі з жыцця:

ДУБРОЎСКІ Аляксандр, паэт

ЖУРБІН ІГАР, паэт

МЫСЛІЦКІ Фелікс, паэт

СТАРЧАНКА Мікалай Мікалаевіч, паэт

КАВАЛЕРЧЫК Барыс Лазаравіч, празаік

ФАТНЕЎ Юрый Сяргеевіч, паэт, празаік

УСЦІНОВІЧ Эма Васільеўна, паэтэса

ЛОЎГАЧ Віктар Аляксандравіч, празаік

 КАРАЛЕНКА Анатоль Захаравіч, празаік.

*дата правядзення фестываля папярэдняя

Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

                                                               Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ

Яндекс.Метрика