У гарадской цэнтралізаванай бібліятэцы імя А. Герцэна прайшла сустрэча навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа з ветэранам працы, паэтам Міхаілам Болсунам, ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровым грамадзянінам Чачэрскага раёна.
Міхаіл Міхайлавіч прачула падзяліўся ўласнаперажытым ў няпросты пасляваенны час, прачытаў свае вершы грамадзянскага гучання. Ветэран-журналіст зазначыў: шчасце жыць і працаваць пад мірным небам у роднай Беларусі. А рабяты цікавіліся ў творцы, ці часта наведвае натхненне, якія сучасныя тэмы дамінуюць у паэзіі.
Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Міхайлавіч нагадаў: у Беларусі Год жанчыны, прачытаў свае самыя лірычныя вершы пра каханне, падзяліўся гумарэскамі на моладзевыя тэмы.
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»
