На старце Тыдня беларускай мовы госцем педагогаў і навучэнцаў гімназіі № 10 Гомеля быў пісьменнік, лаўрэат абласной прэміі імя Кірылы Тураўскага і Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2025 года
Мікалай Ждановіч.
Зацікаўленая гутарка вялася не толькі аб захаванні нацыянальных культурных каштоўнасцей, але і аб шляху паэта ў літаратуру. Цёпла ўспрымала аўдыторыя прачытаныя госцем вершы, што ўвайшлі ў новую кнігу Міколы Ждановіча «Свечка», яна атрымала высокую ацэнку на свяце беларускага пісьменства ў Лідзе.
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»
