Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы  чытальная зала дзіцяча-юнацкага аддзела Рагачоўскай цэнтральнай  раённай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча пераўварылася ў літаратурную гасцёўню “Беларуская казка – розуму падказка”. Гаспадары казачнай гасцёўні дзед Цімох і яго ўнучка Алена распавядалі пра беларускія казкі  – народныя і аўтарскія.

На сустрэчу з вучнямі  малодшых класаў СШ № 2  прыйшоў беларускі пісьменнік, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» Міхась Сліва, які расказаў дзецям пра сваю творчасць  і прачытаў казку “Кот Матрос”.

Затым адбыліся інтэрактыўныя чытанні беларускай народнай казкі “Зайкава хатка” і казкі “Калабок” на беларускай мове, у якіх рабяты прынялі непасрэдны ўдзел.

Прэс-служба ГАА ГА “СПБ”

Яндекс.Метрика