Тыдзень роднай мовы наладзілі ў сельскай бібліятэцы агр. Крупец ( Добрушскі раён). Былі праведзены цікавыя кніжныя выставы, знаёмствы з творчасцю беларускіх літаратараў.
Цікавай падзеяй стала сустрэча з пісьменніцай Ганнай Атрошчанка, якая прыехала ў госці да землякоў з Гомеля.
Ганна Мікалаеўна – член Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, Беларускага саюза журналістаў. Яна – аўтар 29 асабістых зборнікаў паэзіі і прозы, пераможца многіх літаратурных конкурсаў. За шматгадовую літаратурную дзейнасць ўзнагароджана граматамі і дыпломамі, адзначана ганаровымі памятнымі медалямі.
Пісьменніца расказала школьнікам пра сябе, прачытала новыя творы, падарыла сельскай бібліятэцы некалькі кніжак.
Прэс-служба ГАА ГА “СПБ”
