ГОМЕЛЬСКІ ВОСТРАСЛОЎ: ЗГАДВАЕМ БАРЫСА КАВАЛЕРЧЫКА
У свой час творы гэтага пісьменніка маглі прачытаць амаль усе жыхары былой вялікай краіны – СССР і не толькі, прачытаць і ад душы пасмяяцца, а потым задумацца аб сур’ёзным. А гумарыстычныя і сатырычныя творы гамяльчаніна Барыса Кавалерчыка друкаваліся ў такіх аўтарытэтных і папулярных выданнях, як часопісы “Вожык”, “Крокодил”, “Беларусь”, “Наука и религия”, “Вокруг смеха”, газеты…
