27 чэрвеня 2020 года адзначае сваё 70-годдзе Ветошкін Валерый Леанідавіч!
Шаноўны Валерый Леанідавіч!
Шчыра віншуем Вас з юбілеем!
Няхай кожны дзень прыносіць Вам хвіліны радасці і задавальнення,
блізкія, сябры і калегі заўсёды падтрымліваюць Вашы ідэі і пачынанні,
напісаныя Вамі творы адгукаюцца ў сэрцах чытачоў удзячнасцю і павагай,
а натхненне будзе вечным спадарожнікам Вашага жыцця!
Здароўя Вам, шчасця і дабрабыту!
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “ Саюз пісьменнікаў Беларусі”
