Кнігу аўстралійскай пісьменніцы Пас Дамейка пераклала гамяльчанка Вольга Раўчанка. Гэтае выданне — новы погляд з-за мяжы на жыццё і дзейнасць беларускага дзеяча, вучонага з сусветным імем — Ігната Дамейкі, прадзядулі аўтаркі. Яна акцэнтуе ўвагу на душэўных якасцях і высокіх маральных прынцыпах асветніка, які знайшоў сваё месца ў Чылі, але сэрдцам заўсёды заставаўся на Радзіме.

У кнізе аўтарка выкарыстоўвае дзённікі свайго знакамітага продка і яго перапіску з вядомымі асобамі XIX стагоддзя. Яна засяроджвае ўвагу на пачуццях свайго героя, паказвае, што дасягненні вялікага навукоўца, якія займаюць пачэснае месца ў гісторыі, навуцы і культуры Беларусі, Літвы, Польшчы і Чылі, ідуць побач з глыбокімі перажываннямі і чулай душой. Пас Дамейка гэтым даводзіць думку аб тым, штоважна берагчы наш далікатны свет.
Першапачатковы пераклад Вольгі Раўчанкі быў зроблены на рускай мове, таму ёсць мажлівасць выхаду кнігі і на рускай мове.

Яндекс.Метрика