«Казачны ласунак» — не першая кніжка Ганны Атрошчанка для дзяцей. Пісьменніца піша не толькі вершы, але і кароткія апавяданні, нават казкі. Ганна Атрошчанка лічыць, што сучасныя казкі таксамі цікавяць многіх чытачоў. І не толькі маленькіх, але і дарослых. Яны дапамагаюць лепш пазнаць і зразумець навакольны свет, узаемаадносіны паміж людзьмі, шматлікія прыродныя з’явы.

Казачные сюжэты даюць добрую магчымасць адчуць духоўны свет літаратурных герояў, пільна паназіраць за жыццём птушак, звычкамі звяроў. Казкі бываюць рознымі. Фантастычнымі, чарадзейнымі, добрымі. І калі там яшчэ прысутнічае нейкі незвычайны цуд, яны заўсёды прыцягваюць увагу юнага чытача. Таму і цікавяць, і , дарэчы, па-свойму выхоўваюць.

Новая Кніжка Ганны Атрошчанка — гэта казкі. Сучасныя, цікавыя. Яны разлічаны длядзяцей і школьнікаў малодшых класаў. А вось вокладку аформіла вопытная мастачка Надзея Стрэлкіна. Надзея — сапраўдны прафесіянал, таленавіты творца, вядомая не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі.

Яндекс.Метрика