Говар Смирнова

23 сакавіка ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры адбылася творчая вечарына, прысвечаная 70-годдзю мастака, жывапісца, паэта, вынаходніка Генадзя Васільевіча Говара. Павіншаваць творцу прыйшлі родныя, калегі, аматары яго творчасці. З цёплымі словамі віншавання да юбіляра звярнуўся старшыня аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч, які высока ацаніў творчую дзейнасць Говара, падкрэсліў важную рысу ў яго творчасці — дабрыню да людзей.
Усё творчае жыццё Генадзя Васільевіча Говара так ці інакш звязана са Жлобінскім краем, Гомельшчынай: тут ён праводзіць свае пленэры, тут найперш прэзентуе літаратурныя выданні, тут праводзіць творчыя сустрэчы з чытачамі. І гэта зразумела – радзіма для яго не проста слова. Нядаўна Генадзю Васільевічу на малой Радзіме ўручана абласная літаратурная прэмія імя А.П. Капусціна, якая заснавана Гомельскім аддзяленнем СПБ і Жлобінскім райвыканкамам.
Павіншавалі старэйшага калегу прадстаўнікі Гомельскай арганізацыі мастакоў, літаб’яднання «Пралеска», калегі па пяру. Дэманстраваўся цікавы відэафільм, падрыхтаваны паэтэсай Вікторыяй Смірновай (на карціны Г.Говара яна напісала свае вершы-уражанні). Старшыня аддзялення СПБ уручыў Генадзю Говару грамату аддзялення СПБ і каштоўны падарунак.
На здымку: юбіляра віншуе У.Гаўрыловіч
Фота: Ганна Атрошчанка

Яндекс.Метрика