Говор1
23 сакавіка 2015 года члену Беларускага Саюза мастакоў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, графіку, жывапісцу, вынаходніку Говару Генадзю Васільевічу спаўняецца 70 гадоў. Нарадзіўся ён у Жлобіне, бацькі ж яго паходзяць з вёскі Кароткавічы. У 1960-х гадах вучыўся ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, Мінскім мастацкім вучылішчы, а ў 1970 годзе скончыў Каўнаскі тэхнікум прыкладнога мастацтва. Працаваў на гомельскім камбінаце “Мастацтва”. З 1967 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Не раз выстаўляў свае творы на малой радзіме – у Жлобіне. Найбольш вядомы з іх: “Цішыня”, “Падводнае паляванне”, “Па веснавой вадзе”, “На Палессі ціха-ціха”, цыкл графічных лістоў “Асэнсаванне часу”.
Многія творы мастака сёння знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Гомельскім абласным, Жлобінскім, Мазырскім, Калінкавіцкім і Тураўскім краязнаўчых музеях.
У 1988 годзе ўбачыў свет першы яго зборнік паэзіі – “Мае абпаленыя крылы”, у 2007-ым – “Ты мяне пацалавала”, у 2008-м – “Акунёўская бітва”. Лаўрэат расійскай прэміі Баяна.
Генадзь Говар – таленавіты вынаходнік. 30.12.2014 года зарэгістравана яго вынаходніцтва аб транспартным сродку з прыводам ад пнеўмарухавіка.

Гомельскае аддзяленне СПБ сардэчна віншуе Генадзя Васільевіча са слаўным юбілеем! Моцнага Вам здароўя і творчага плёну на доўгія гады!

Сёння ў 18.00 у гарадскім цэнтры культуры адбудзецца ўрачыстая вечарына з нагоды юбілею Генадзя Говара. Запрашаем!

Яндекс.Метрика