6 студзеня 2015 года ў абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбыўся справаздачны сход пісьменніцкай арганізацыі. Літаратары Гомельшчыны прааналізавалі вынікі дзейнасці аддзялення за 2014 год і вызначылі задачы на 2015 год. Былі абмеркаваны і зацверджаны мерапрыемствы па прапагандзе беларускай літаратуры , разгледжаны і зацверджаны вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці з снежня 2010 года па 31 снежня 2014 года, абраны новы рэвізор аддзялення СПБ. Таксама зацверджаны Палажэнні аб творчых конкурсах для моладзі.
Многія літаратары адзначаны Граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за шматгранную грамадскую і творчую дзейнасць.
(Тэзісы даклада аб дзейнасці аддзялення і планаванне мерапрыемстваў на 2015 год будуць размешчаны пазней).

Яндекс.Метрика