Кадетоваpng
Нарадзілася 17 красавіка 1951 года ў в. Мікалаеўка Добрушскага раёна. Вучылася ў Ніўскай васьмігодцы, Церахоўскай СШ. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага (цяпер універсітэт імя М.Танка).
Празаік. Піша на беларускай мове. Аўтар кніг прозы «Ад кахання не паміраюць» (1996), «Ля трох пуцявін» (1998), «Шкляная зорка» (2008). За апошнюю кнігу ў верасні 2009 года ў Смаргоні ўручаны дыплом II ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшую кнігу года ў галіне прозы. Заслугоўвае ўвагі аповесць «Тэст на першае каханне», якую можна рэкамендаваць для пазакласнага чытання для старшакласнікаў (Зб. «Шкляная зорка», часопіс «Маладосць», № 8 за 2007 год).У 2012 годзе ў бібліятэчцы «Нёмана» пад рубрыкай «Новая жаночая проза» «Песочное время», дзе Валенціна Кадзетава — адна з аўтараў. Па двух апавяданнях – «Ліст» і «Праверка» – знятыя караткаметражныя фільмы.выйшла рускамоўная кніга
Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» (1996), «Звязда» (2004), двойчы лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу (імя I. Мележа і імя К. Тураўскага). Адзначана Архіерэйскай граматай Тураўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы за ўдзел у Першым абласным літаратурным конкурсе імя Кірылы Тураўскага ў 2007 годзе.
Публікавалася ў «Гомельскай праўдзе», «ЛіМе», «Маладосці», «Полымі», «Беларусі», «Нёмане» і інш.. Пра творчасць В. Кадзетавай станоўча адгукаліся ў крытычных артыкулах У. Саламаха, Г. Далідовіч, А. Казлоў, В. Казько і некаторыя інш..
У СПБ з 1999 года.

Яндекс.Метрика