
Нарадзіўся 27 верасня 1957 года на Магілёўшчыне – у вёсцы Селішча Асіповіцкага раёна. Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў вадзіцелем на заводзе аўтаагрэгатаў. Закончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута (цяпер педуніверсітэт імя М.Танка) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Далейшы лёс звязаў з газетнай справай: працаваў у нараўлянскай райгазеце «Прыпяцкая праўда», «Гомельскай праўдзе», галоўным рэдактарам газеты «Добрушскі край». З 2002 года – уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» па Гомельскай вобласці.
Літаратурныя творы Міколы Ждановіча друкаваліся ў многіх рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Маладыя галасы», «Магістраль», «Літаратурная Гомельшчына», «Святло шчымлівай памяці». Піша на беларускай мове. Аўтар кніг «Прызнанне ціхае «люблю» і «Свята Першага Снегу».
Жыве ў г. Гомелі.
Член СПБ з 2000 года.
