17 ЧЭРВЕНЯ ў 11.00  у актавай зале гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна  адбудзецца 33-ы абласны творчы семінар, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Ініцыятар і арганізатар абласнога семінару дэлегат  Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” пры абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М. Гаўрыловіч.

На семінар запрашаюцца: эксперты і ўсе жадаючыя чытачы Гомеля і вобласці.

Эксперты: прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, а таксама кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.

Рады бачыць: аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў, студэнтаў, творчую моладзь, выбаршчыкаў.

Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

  

ГРАМАДСТВА, КУЛЬТУРА, ЧАС

11.00 – 11.4 інфармацыйная сустрэча “Супраціўленне беларускага народа  нямецка-фашысцкім акупантам у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Дакладчык – дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М.Гаўрыловіч.  11.40-12.40                               ФОРУМ МАЛАДЫХ ЛІТАРАТАРАЎ.                                              МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ Разгляд паэтычных твораў маладых аўтараў – удзельнікаў 1 Форуму маладых літаратараў (2026, г. Мінск) Анастасіі Капнінавай і Галіны Ласаевай Прадстаўленне агульных звестак пра аўтара і творчасці членам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” Наталляй Шэметковай.  Уражанні  ўдзельнікаў ад 1 Форуму маладых літаратараў Беларусі. Выступленні А.Капнінавай і Г.Ласаевай.                         НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА:                                  З НОВЫХ КНІГ     “Светлы наш і высокі храм”.

Водгук на кнігу, падрыхтаваную Святаславам Крупенькам.

Дакладчык – Мікола Ждановіч, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

РОЗНАЕ

1.     Аб правядзенні акцыі “Лета з добрай кнігай”.

2.     Аб правядзенні Дэкады сучаснай беларускай літаратуры, прысвечанай Году беларускай жанчыны і Дню беларускага пісьменства.

Агульнае абмеркаванне.

Паведамленні, інфармацыі раённых літаб’яднанняў, членаў Савета ГАА ГА “СПБ” і АЛА “Слова”. АДКРЫТЫ МІКРАФОН  Чытанне патрыятычных вершаў класікаў і аўтараў аддзялення, АЛА “Слова”, прысвечаныя   подзвігу савецкага салдата ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Арганізацыйны камітэт.

 

Яндекс.Метрика