У свой час творы гэтага пісьменніка маглі прачытаць амаль усе жыхары былой вялікай краіны – СССР і не толькі, прачытаць і ад душы пасмяяцца, а потым задумацца аб сур’ёзным. А гумарыстычныя і сатырычныя творы гамяльчаніна Барыса Кавалерчыка друкаваліся ў такіх аўтарытэтных і папулярных выданнях, як часопісы “Вожык”, “Крокодил”, “Беларусь”, “Наука и религия”, “Вокруг смеха”, газеты “Советская Белоруссия”, “Звязда”, “Рэспубліка”, “Труд”, “Аргументы и факты”, “Литературная газета” і многія іншыя.

Творы Барыса Кавалерчыка, які пісаў на беларускай і рускай мовах, змяшчаліся таксама ў калектыўных зборніках, кнігах гумару і сатыры. На рахунку гэтага арыгінальнага мастака слова было шмат і асабістых кніг. Ён быў пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Залаты Купідон”, узнагароджаны знакам СПБ “За вялікі ўклад у літаратуру”.

Няма яго з намі, але напісанае – па-ранейшаму жыве, радуе чытачоў. Сёлета (20 чэрвеня) Барысу Лазаравічу Кавалерчыку споўнілася б 90 год.

А першае яго апавяданне было надрукавана ў 1972 годзе ў газеце “Физкультурник Белоруссии”. Усяго ж гэты славуты майстар кароткай фразы апублікаваў больш чым тры тысячы афарызмаў у 52 сродках масавай інфармацыі нашай краіны і блізкага замежжа.

Міхась СЛІВА

Яндекс.Метрика