Да Дня народнага адзінства выйшла новая кніга “Жыццёвымі сцежкамі” Уладзіміра Гаўрыловіча.

У зборніку публіцыстыкі два раздзелы.
У першым – “ У душы яшчэ баліць вайна” – эсэ, артыкулы пра ўдзельнікаў вайны. Расказваю чытачу пра няпросты жыццёвы лёс свайго дзядулі-франтавіка Ігната Адамавіча Буякевіча, успамінае неаднаразовыя цёплыя сустрэчы з настаўнікам першага касманаўта, Героем Савецкага Саюза Рыгорам Кірылавічам Дзянісенкам, з былой медыцынскай сястрой стралковага палка Ганнай Іванаўнай Бяляй, піша пра ганаровага грамадзяніна Гомеля, заслужанага настаўніка БССР Альбіна Іванавіча Мілёўскага…
У раздзеле “З зямлёй паяднаныя” чытач адкрые для сябе цікавыя факты з жыцця народнай артысткі Беларусі, гамяльчанкі Галіны Івананы Паўлянок, даведаецца пра вядомую паляшучку, што праславілася песняй пра “лісапет” Лідзію Савічну Пятрычыц, пра легендарнага кіраўніка сельгасвытворчасці Рыгора Купрыянавіча Шпакава…
Аўтар адзначае: героі кнігі – сапраўдныя патрыёты нашай сінявокай Беларусі, – жыцця якіх варты пераймання маладымі пакаленнямі.
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»