Напярэдадні Дня народнага адзінства ў гомельскай СШ №32 адбылася дыялогавая пляцоўка педагогаў і старшакласнікаў, прысвечаная важнай  падзеі ў жыцці беларускага народа.

Ветэран-настаўнік Павел Максімавіч Боўкун зрабіў грунтоўнае паведамленне пра падзеі, якія адбываліся на землях заходняй часткі Беларусі ў перыяд польскай акупацыі, калі ішла паланізацыя беларускага насельніцтва, навучанне ў школах прымусова вялося на польскай мове.  Павел Максімавіч падкрэсліў, што сапраўдным святам для нашага народа з’яўляецца гэты дзень, 17 верасня, калі беларускія землі былі ўз’яднаныя у выніку  вызваленчага паходу Чырвонай арміі.

Ветэран-журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы, паэтэса Тамара Кручэнка (Купрэвіч), ураджэнка райцэнтра Мядзел, падзялілася лёсам родных людзей, свайго бацькі, які паспытаў “польскай ласкі” у тыя складаныя часы, але застаўся верны  сваёй роднай зямлі, праваслаўнай веры.

Тамара Віктараўна зазначыла, што 17 верасня адзначаем  113-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко), які быў палымяным патрыётам уз’яднання роднай Беларусі, любіў сваю Пількаўшчыну, значную частку свайго жыцця праводзіў на нарачанскай дачы ў Мядзельскім раёне. Госця школы  прачытала вершы паэта, прысвечаныя роднаму краю, роднаму слову. Азнаёміла і са сваімі творамі з паэтычнага  зборніка “Мядзел, кветка мядовая”.

Педагог-арганізатар, сакратар БРСМ Вікторыя Уладзіміраўна Салодышава і бібліятэкар Алена Канстанцінаўна Клімава  ўручылі старшакласнікам памятны падарунак —  кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, многія школьнікі-актывісты атрымалі білеты членаў БРСМ.  

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика