У трох этапах  конкурсу прынялі ўдзел па ўсёй вобласці 1237 школьнікаў вобласці.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”, улічыўшы прапановы экспертнай групы, прыняў рашэнне лічыць пераможцамі XIX абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 100-годдзю са дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І.Я.Навуменкі, 6 вучняў устаноў адукацыі раёнаў Гомельскай вобласці.

1 месца:

    Болдырава Сафія Раманаўна, 10 клас, ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Мазыра». Урывак твора І.Шамякіна “Агонь і снег”. Настаўнік — Філон Алена Іванаўна.

  • месца:

   Дзямко Сафія Сяргееўна, 11 клас, ДУА “Сярэдняя школа № 3 імя І.І.Банава” г. Жыткавічы.  Урывак твора І.Шамякіна “Агонь і снег”. Настаўнік — Лузай Ганна Мікалаеўна.

Хальчэня Мацвей Сяргеевіч, 8 «А» клас, ДУА «Гімназія №14 г. Гомеля». Урывак з твора Івана Навуменкі “Сямнаццатай вясной”.  Настаўнік Крупенчанка Т.А.

  • месца:

Бацяноўская Каліна Аляксандраўна, 11 клас, ДУА “Казялужская сярэдняя школа”, Хойніцкі раён, урывак з твора Раісы Дзяйкун “Сэлфі, рэлфі і балота”. Настаўнік — Валенчыц Наталля Фёдараўна.

Трухановiч Алена Уладзiмiраўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гiмназiя г.Петрыкава». Урывак з твора Івана Навуменкі “Вераніка”. Настаўнік — Дзегцяр Кацярына Аляксандраўна.

 Курыцкая Дар’я Дзмітрыеўна, 6 клас, ДУА «Узоўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна»,   урывак з аповесці Івана Навуменкі “Дзяцінства”. Настаўнік —  Іванешка Жанна Васільеўна.

Савет абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вырашыў:

узнагароды пераможцам конкурсу (1-2 месцы) ўручыць на  ўрачыстых цырымоніях адкрыцця XX Міжнароднага літаратурнага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і VII рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”;

узнагароды пераможцам конкурсу (3 месца) пераслаць для ўрачыстага ўручэння вучням на ўрачыстых мерапрыемствах у аддзелы адукацыі раёнаў.

Старшыня Аргкамітэта конкурсу У.М.Гаўрыловіч

Яндекс.Метрика