Напярэдадні слаўнага юбілею – 80-годдзя Вялікай Перамогі ў гомельскай СШ №74 адбыўся літаратурны конкурс юных чытальнікаў “Радкі, апаленыя вайной”. Вершы беларускіх і рускіх паэтаў, прысвечаныя воінам-пераможцам, Радзіме дэкламавалі вучні дзвюх узроставых груп: першых-другіх і трэціх-чацвёртых класаў.

Шчыра папрацавалі з дзецьмі настаўнікі, бібліятэкары, бацькі. Гэта адчувалася і ў выбары рэпертуару, і ў сцэнічнай культуры, выразнасці чытання, падборы касцюмаў і іншых атрыбутаў для выканання твораў. Кранулі вобразы юных вайскоўцаў, медсястрычак.

Пераможцамі сярод першакласнікаў сталі Улляна Місачэнка, Сафія Слаўчанка і Раман Рэйляну; сярод другакласнікаў – Арына Сапега, Іван Цімашэнка, Мялання Лучкіна. Лепшымі дэкламатарамі сярод 3-х класаў вызначаны Паліна Кірыенка, Сафія Дземчанка, а сярод чацвертакласнікаў – Марыя Штык, Аляксей Каламіец. Урэшце, усе ўдзельнікі конкурсу – пераможцы, бо далучыліся сэрцам да цудоўнай паэзіі Мусы Джаліля, Роберта Раждзественскага, Сяргея Міхалкова, Петруся Глебкі, Уладзіслава Нядзведскага, Леаніда Дайнекі  і іншых знакамітых паэтаў.

Тамара Кручэнка,
паэтэса, член журы

Яндекс.Метрика