У бібліятэцы гомельскай гімназіі №10 адбылася літаратурная сустрэча дзесяцікласнікаў з паэтэсай, ветэранам-журналістам Тамарай Кручэнка. Загадчыца бібліятэкі Іна Кузьмянок прадставіла гімназістам аўтарку вершаў і нарысаў пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі і працавалі на Гомельшчыне.
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Кручэнка згадала франтавыя дарогі ўжо сыйшоўшых сваіх герояў, ганаровых грамадзян Гомеля і вобласці – Героя Савецкага Саюза Рыгора Кірылавіча Дзенісенку, поўнага кавалера ордэна Славы Віктара Дзмітрыевіча Вятошкіна, а таксама шмат зрабіўшага дзеля ўмацавання абароназдольнасці краіны заслужанага ваеннага лётчыка СССР, генерал-маёра авіяцыі Валерыя Сцяпанавіча Шукшына. Расказала і пра адметныя сустрэчы з адным з жывучых зараз у горадзе над Сожам ветэранам ваеннай разведкі Мікалаем Яўгенавічам Каспяровічам.
Паэтэса прачытала гімназістам свае новыя вершы, прысвечаныя пакаленню Пераможцаў і Радзіме з новага зборніка паэзіі і перакладаў “Мядзел, кветка мядовая”, які днямі выдадзены ў рэдакцыі газеты “Гомельская праўда” і прысвечаны малой радзіме.
У гімназіі нямала творчых старшакласнікаў, якія займаюцца літаратурнымі спробамі. Рабяты, у прыватнасці дзесяцікласніца Марыя Булдык падзялілася цікавай сваёй задумай празаічнага твора, прысвечанага тэме Вялікай Айчыннай вайны і атрымала ад госці адказы на хвалюючыя пытанні творчасці.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзяялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”