Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ», вядомы паэт і перакладчык Міхась Болсун правёў сустрэчы з пагранічнікамі.

На гэты раз творчы дэсант, у межах дамоў паміж Гомельскай пагранічнай групай і абласным аддзяленнем СПБ, быў ажыццёўлены літаратарам на Хойнікскую заставу, дзе пісьменнік правёў сустрэчы з радавым і афіцэрскім саставам.

Сустрэчы мелі патрыятычны характар і прысвячаліся 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Дар’я ЖЫРОЎСКАЯ, прэс-служба ГАА ГА «СПБ».

Яндекс.Метрика